Среда, 11 декабря 2019

Хотите просыпаться под красивое пение? Заведите канарейку (а точнее кенара)

211

Канарэйка — адна з самых папулярных птушак, якіх утрымліваюць дома. Яны падыдуць нават тым, у каго ніколі не было крылатых гадаванцаў. Іх прыручылі больш за 500 гадоў таму. Больш за ўсё канарэйкі вядомыя сваімі цудоўнымі спевамі.


Акрамя чароўнага галаску, гэтыя птушачкі маюць прывабную афарбоўку. Цяпер прадаюцца канарэйкі розных колераў — пачынаючы ад класічных і заканчваючы яркімі кіслотнымі на радасць дзецям.
У сям’і музыканта Юліі Сядовай кенар з’явіўся, калі ў доме ўжо жыў ёркшырскі тэр’ер Лана. Як прызнаецца Юлія, пра пеўчую птушку яна марыла з дзяцінства. Знаёмыя бацькоў трымалі птушак, а маленькая Юля атрымлівала асалоду ад іх прыгожых спеваў. Потым птушыныя спевы заўсёды вярталі ва ўспаміны пра бесклапотнае дзяцінства. Таму як толькі з’явілася магчымасць стаць гаспадыняй уласнага кенара (а выбар быў зроблены ў бок самца, бо менавіта яны самыя галасістыя), у кватэры асталяваўся Пціц. Пціц — вялікі аматар класічнай музыкі, але не грэбуе і праглядам такіх тэлеперадач, як “Голас” (па высокай ацэнцы Юліі Анатольеўны, па вакальных да-дзеных ён пераўзыходзіць многіх удзельнікаў). А яшчэ кенар змаўкае напярэдадні Вялікага посту і зноў пачынае радаваць гаспадароў спевамі толькі на Вялікдзень.
Тыя, хто таксама жадае прачынацца пад чароўныя спевы, павінны разумець, што маленькая птушка патрабуе вялікага догляду. Галоўнае – чысціня. Амаль штодзённа трэба прыбіраць у клетцы і вакол яе, сачыць за ваннай. У кармленні гэтыя птушкі даволі непераборлівыя.
Кацярына Пашкевіч. Фота Сяргея Талашкевіча.