Среда, 11 декабря 2019

Гісторыя з фатаграфіяй. Дзіцячы садок на Кобрынскай

425

Гэты фотаздымак прынёс у рэдакцыю Міхаіл Мікалаевіч Чайкоў.
Лета 1951 года. Група малых стаіць на ганку дзіцячага садка па вуліцы Кобрынскай. Сур‘ёзныя дзеткі, якія не прывыклі глядзець у фотааб‘ектыў. Для іх фатаграфаванне — важная падзея. Вось і ўладальнік здымка стаіць у першым радзе ў шэрых штоніках на лямках. Тут яму 4 гады і 10 месяцаў. Злева — тагачасны дырэктар садка Вера Іванаўна.


Дзетсад на вуліцы Кобрынскай быў першым у Пружанах і на той час — адзіны. Міхаіл Мікалаевіч узгадвае, што шмат гадоў пасля вадзіў сюды і свайго сына. Але з цягам часу драўляны будынак стаў «неактуальным», неадпаведным санітарным патрабаванням. Пэўны час пасля закрыцця ён пуставаў, але цяпер знайшоўся гаспадар. Кажуць, што на гэтым месцы плануецца зрабіць аграсядзібу.
Ірына СЯДОВА.