Среда, 11 декабря 2019

10-летняя девочка попала под колеса Citroen на светофоре

979

Аварыя, у якой траўмы атрымаў малы пешаход, адбылася раніцай 20 лістапада на рэгулюемым скрыжаванні вуліц Кастрычніцкая і Інтэрнацыянальная. Жыхар горада на ўласным аўто пры выездзе з Інтэрнацыянальнай паварочваў налева, карыстаючыся дазваляльным сігналам светлафора. Але не пераканаўся, што на «зебры» адсутнічаюць пешаходы, для якіх на светлафоры таксама загарэлася зялёнае святло.

У выніку пад колы аўто трапіла 10-гадовая дзяўчынка, якая якраз пераходзіла дарогу. Пацярпелая з траўмамі дастаўлена ў бальніцу.
Віталь Патапчук, старшы дзяржаўтаінспектар.