Воскресенье, 1 ноября 2020

На районном собрании актива наградили лучших предпринимателей Пружанщины

2 392

У мінулую пятніцу ў вялікай зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся раённы сход актыву, удзел у якім прынялі кіраўнікі раённых службаў, прадпрыемстваў і арганізацый, пассельвыканкамаў, грамадскіх арганізацый, вайсковых часцей, дэпутаты абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, старасты сельскіх населеных пунктаў, індывідуальныя прадпрымальнікі.

На разгляд удзельнікаў сходу было ўнесена пытанне “Аб выніках работы народнай гаспадаркі раёна за 2009 год і задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця 2010 года і бягучай пяцігодкі”. З дакладамі аб  рабоце  курыруемых галін народнагаспадарчага комплексу раёна выступілі намеснікі старшыні райвыканкама М.В.Сцепанюк, С.М.Гук, М.П.Кудравец, начальнік аддзела эканомікі Л.С.Імховік, на асаблівасцях напаўнення і расходавання раённага бюджэту, захаванні  падатковай дысцыпліны ўвагу прысутных засяродзілі  начальнік фінансавага аддзела райвыканкама М.М.Казлоўская і начальнік ІМПЗ па Пружанскім раёне Р.М.Кадэшка.

ПАДВОДЗЯЧЫ вынікі размовы, старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч на канкрэтных прыкладах, з дапамогай слайдаў-дыяграм паспрабаваў прааналізаваць вынікі работы сельскай гаспадаркі раёна на працягу апошніх дваццаці гадоў, акцэнтуючы пры гэтым увагу на перспектывах  далейшага развіцця. Планы тут сапраўды грандыёзныя, для ажыццяўлення  іх спатрэбяцца  вялікія намаганні нашых працаўнікоў.  Гэта адзначыў у сваёй прамове і намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама М.А.Крывецкі.

НА  СХОДЗЕ былі ўшанаваны пераможцы раённага спаборніцтва працоўных калектываў за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці ў 2009 годзе. Пераможцам раённага спаборніцтва сярод гаспадарак прызнана ААТ “Агра-Калядзічы” (дырэктар Якімавец П.С.), сярод прамысловых прадпрыемстваў – ААТ “Пружанскі камбінат будаўнічых матэрыялаў” (дырэктар Краўчук М.Я.). Таварыствам уручаны Ганаровыя  пераходныя сцягі райвыканкама і дыпломы першай ступені.
Другія месцы прысуджаны ААТ “Мурава” і ААТ “Пружанскі малочны камбінат”, трэція –ААТ “Шані-аграпрадукт” і ПГВУП “Белавежскія віны”.

БЫЛІ АБВЕШЧАНЫ таксама вынікі раённага конкурсу на прысваенне ганаровага звання “Лепшы прадпрымальнік 2009 года”. Імі сталі:

у сферы вытворчасці тавараў прамысловага прызначэння  — Міхаіл Канстанцінавіч Табалевіч, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Уніформа”;

у сферы транспартнай дзейнасці – Анатоль Уладзіміравіч Касцюковіч, дырэктар прыватнага транспартнага унітарнага прадпрыемства “Грааль-Транс”;

у сферы аптовага і рознічнага гандлю – прадпрымальніцы Людміла Яўгенаўна Карасоўская і Ніна Аляксееўна Фралова;

у сферы медыцынскай дзейнасці – Жанна Фёдараўна Лушчыц,  дырэктар прыватнага стаматалагічнага прадпрыемства “Лік-Дэнт”;

у сферы аказання паслуг – прадпрымальніца Святлана Уладзіміраўна Кубай;

у сферы аказання паслуг і за адраджэнне народных промыслаў – прадпрымальнік Віталь Паўлавіч Шмыгоўскі;

у сферы сельскай гаспадаркі –Тэрон Маціс Уолес, дырэктар замежнага прыватнага прадпрыемства “Адулам”.

Удзельнікі раённага сходу па абмеркаваным пытанні прынялі рашэнне, якое будзе апублікавана  ў адным з нумароў нашай газеты.

Мікола Антонаў, фота Аляксандра Мелеша.
А ЗДЫМКАХ: у прэзідыуме раённага сходу; старшыня райвыканкама А.І.Юркевіч уручае дыплом лепшага прадпрымальніка В.П.Шмыгоўскаму.

2 комментариев

  • nik

    Вот интересно, предприниматели по каким критериям отбирались… особенно в сфере оказания услуг…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • xmapa

    «у сферы аказання паслуг і за адраджэнне народных промыслаў – прадпрымальнік Віталь Паўлавіч Шмыгоўскі» — гэта добра, што адзначылі. Далі б яшчэ … грошай лімона два — гэта была б адзнака.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *