Суббота, 6 июня 2020

Рэцэпты на Біс: шакаладны пірог з тварожнай начынкай

454

Рэцэпт ад цырульніка Хрысціны МЕЛЬНІК.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста:
мука — 350 г,
масла сметанковае — 250 г,
цукар — 100 г,
какава — 4 ст. лыжкі;
для начынкі:
тварог — 500 г,
яйка — 3 шт.,
смятана — 150 г,
цукар — 150 г,
цукар ванільны — 10 г,
мука — 50 г.

ПРЫГАТАВАННЕ
Духоўку разагрэйце да 180 градусаў. Форму для выпякання змажце сметанковым маслам.
Усе інгрэдыенты для цеста (муку, масла сметанковае, какаву, цукар) трэба расцерці ў крышыва.
Для начынкі тварог, яйкі, цукар, ванільны цукар, муку і смятану ўзбіце блэндарам.
На дно формы выкладзіце 2/3 часткі цеста, зрабіце борцікі. Зверху выліце начынку і раўнамерна пасыпце пакінутай часткай цеста.
Выпякайце ў духоўцы 50-60 мінут. Гатовы пірог, калі астыне, пастаўце ў халадзільнік як мінімум на 2 гадзіны.

Смачна есці!