Суббота, 6 июня 2020

Сквер семейных пар пополнился красными дубами

1 032

Сквер сямейных пар, які быў закладзены сёлетняй вясной уздоўж ракі Мухавец, восенню папоўніўся новымі дрэвамі.


Яшчэ сем сем’яў далучылася да акцыі, ініцыяванай РК БРСМ і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Дапамогу ў правядзенні яе таксама аказалі работнікі лясгаса і камунальнай службы.


Многія маладыя пары прыйшлі разам з дзецьмі, а для некага пасадка дрэва стане першым выкананым пунктам з вядомай тройкі абавязкаў (дрэва-дом-сын). Ля кожнага дрэўца прымацавана шыльдачка з прозвішчам тых, хто яго пасадзіў. Гэта абавязвае да дадатковай адказнасці, бо проста пасадзіць дрэва – мала, трэба яшчэ забяспечыць належны догляд.


Цяпер побач з маладзенькімі клёнамі будуць красавацца і чырвоныя дубкі. Але свабоднага месца тут яшчэ хапае, а гэта значыць, што наступнай вясной новыя сем’і далучацца да акцыі.

Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).