Среда, 11 декабря 2019

12 ноября началось досрочное голосование

496

Учора, 12 лістапада 2019 года, пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Мы наведалі ўчастак для галасавання №4, які размяшчаецца ў будынку Пружанскага раённага спажывецкага таварыства, каб пазнаёміцца з першымі выбаршчыкамі.


Нам адразу пашчасціла: Кацярына Анатольеўна Маеўская — аператар-дыспетчар ФПР «Колас», стала першай, хто прагаласаваў на дадзеным участку. Жанчына працуе ў гэтым жа будынку, таму вырашыла не адкладаць справу ў доўгую скрыню і адразу выканаць свой грамадзянскі абавязак.
Усяго на ўчастку чакаюць для галасавання 1076 выбаршчыкаў.
Участак спецыяльна абсталяваны для людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата. Да грамадзян, якія па стане здароўя не змогуць прыйсці на ўчастак, прыедзе выбарчая камісія з пераноснымі урнамі для галасавання. Яны ёсць на кожным участку. Заяўкі ад выбаршчыкаў ужо прыняты. Але звярнуцца з просьбай аб выездзе на дом можна і ў дзень выбараў да 18 гадзін. Дарэчы, на дадзеным участку такіх грамадзян на аўторак налічвалася 46.
Сачыць за ходам выбараў на ўчастку ўжо пажадала 4 назіральнікі, якія атрымалі акрэдытацыю. Гэта прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў.


Нагадаем, што ў дні датэрміновага галасавання — з 12 па 16 лістапада — усе выбарчыя ўчасткі адкрыты для выбаршчыкаў з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00 гадзін. У дзень асноўнага галасавання — 17 лістапада — аддаць свой голас за кандыдата можна з 8.00 да 20.00 гадзін. Калі вы не паспелі азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў у дэпутаты, гэта можна зрабіць непасрэдна на ўчастках для галасавання, дзе ёсць уся неабходная інфармацыя.
На здымках: адной з першых прагаласаваць вырашыла К.А. Маеўская; апошнія «штрыхі» наводзіць старшыня камісіі Т.Ю. Гаманчук.
Кацярына Пашкевіч. Фота Сяргея Талашкевіча.