Четверг, 12 декабря 2019

Важно! Где и как ездить на велосипеде, чтобы не возникло проблем

616

З улікам грамадскіх абмеркаванняў і зваротаў грамадзян на адной з апаратных нарад райвыканкама пасля ўзгаднення з усімі адказнымі службамі быў зацверджаны план арганізацыі веласіпеднага руху ў г.Пружаны.

ПА КРАІ ТРАТУАРА веласіпедыстам трэба ехаць:
па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Кастрычніцкай і Р.Шырмы.

На вызначаных вуліцах па краі пешаходных дарожак да 1 снежня гг. павінна быць нанесена краявая лінія.

ПА КРАІ ПРАЕЗНАЙ ЧАСТКІ, згодна з нанесенай краявой лініяй,
рух будзе дазволены па вуліцах:
—Заводскай,
—Кобрынскай,
—частцы вуліцы Чырвонаармейскай (ад святлафораў на скрыжаванні з вул.Кастрычніцкай і ў напрамку гарадскога возера да вул.Пушкіна),
—частцы вуліцы Леніна (ад святлафораў на скрыжаванні з вул.Савецкай і ў напрамку сквера воінаў-інтэрнацыяналістаў да вул.Тармасава).

На вызначаных вуліцах да 1 снежня гг. таксама павінна быць нанесена адпаведная лінія па краі праезнай часткі.

На ўсіх астатніх вуліцах горада, дзе няма тратуараў або немагчыма рухацца па іх на веласіпедзе, веласіпедысты маюць права рухацца па краі праезнай часткі.
Зацверджаны план абавязвае камунальную службу выканаць работы па паніжэнні бардзюрнага каменю на тратуарах па вуліцах Р.Шырмы, Кастрычніцкай, Інтэрнацыянальнай, Заводскай, Чырвонаармейскай, Савецкай, Урбановіча, Свабоды, Піянерскаяй, Лазо, Будаўнічай, Міцкевіча, Вашкевіча і Прамысловай да пачатку мая 2020 года.