Суббота, 20 января 2018

Весна. Активизировались мошенники и хулиганы

935
З надыходам цяпла актывізаваліся і махляры «рознай маркі». Спачатку ахвярай аднаго з такіх зламыснікаў стала жыхарка горада, якая трэцяга красавіка пазычыла незнаёмаму мужчыну пэўную суму на «тэрміновую аплату штрафу інспектару ДАІ». Праз некаторы тэрмін супрацоўнікам міліцыі ўдалося ўстанавіць асобу махляра: ім аказаўся жыхар г.Брэст.
— Такая ж дапамога спатрэбілася і жыхару г.Бяроза. Мужчына размясціў у інтэрнэце аб’яву аб набыцці буйной партыі цэменту. Праз некаторы час незнаёмы мужчына, які прадставіўся ўладальнікам прыватнай фірмы, прапанаваў сустрэцца ў г.п.Ружаны і перадаць яму грошы. Даверлівы пакупнік прывёз махляру звыш 19 мільёнаў рублёў, з якімі той і знік. Але ненадоўга. Міліцыянеры ўстанавілі, што пабагацець такім спосабам вырашыў жыхар г.Гродна, сапраўды ўладальнік прыватнай фірмы. Па месцы жыхарства за такія ж злачынствы на зламысніка таксама ўзбуджаны некалькі крымінальных спраў, дзейнасць фірмы спынена.
—Восьмага мая ўзбуджана крымінальная справа па факту злоснага хуліганства. Пакуль высвятляецца, чым пакрыўдзілі жыхароў в.Купічы і г.п.Шарашова моладзь з в.Бакуны-2, але вядома, што тыя вырашылі адпомсціць і ўстроілі бойку каля мясцовага Дома культуры. У выніку ад хуліганаў пацярпелі шэсць чалавек. Асобы ўсіх зачыншчыкаў устаноўлены.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *