Четверг, 14 ноября 2019

Жадаеце глядзець кіно на беларускай мове? Калі ласка!

154

Пакуль у інтэрнэце ідзе абмеркаванне і нават наладжаны збор подпісаў за магчымасць глядзець у кінатэатры “Спадарожнік” стужкі ў беларускім агучванні. Мы звярнуліся да дырэктара КУКП “Пружанская раённая кінавідэасетка” У.У. Люсько і папрасілі расказаць сваё бачанне гэтай праблемы (калі гэта сапраўды — праблема).


Вось што адказаў Уладзімір Уладзіміравіч:
— На самай справе, мы спрабавалі паказваць беларускамоўнае кіно, але на сеансы не было прададзена ні аднаго білета. Калі ж у нашых гледачоў ёсць жаданне глядзець такія стужкі (а фільмаў у прафесійным беларускамоўным агучванні не так многа і гэта не навінкі пракату), мы з радасцю пойдзем насустрач. Больш таго, 21 лістапада ў пракат выйдзе новая стужка – амерыканская камедыя “Вясельны год”, і мы гатовы паказаць яе ў “Спадарожніку”.
Што тычыцца фільмаў, якія ўжо агучаны, мы просім нашых гледачоў выказаць сваё меркаванне і выбраць з прапанаванага спісу найбольш цікавы на іх погляд, каб паказаць яго ў першую чаргу. Для гэтага мы размесцім апытанне на нашым афіцыйным сайце http://spadarozhnik.by/ і ў групах газеты “Раённыя будні”. Свае меркаванні можна выказваць і непасрэдна па нумары кінатэатра «Спадарожнік»: 9-12-21. Мы заўсёды рады гледачам.
У.У.Люсько звяртае ўвагу, што ёсць магчымасць паглядзець наступныя стужкі: «Хаціка», «Тэрмінатар-2», «Адзін дома», «Я магу толькі марыць», «Падынгтан», «Мой сябар жырафа».
Кацярына Пашкевіч.

Які фільм Вы жадаеце паглядзець у беларускамоўнай агучцы?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...