Четверг, 14 ноября 2019

Рэцэпты на Біс: курыца з мёдам і соевым соусам

301

Рэцэпт ад сацыяльнага педагога ДУА «Ружанская СШ» Алы Стасюкевіч.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
грудка курыная — 600 г,
мёд — 2 ст.л.,
соевы соус — 4 ст.л.,
віно белае — 5 ст.л.,
алей — 1 ст.л.

ПРЫГАТАВАННЕ
Філе падзяліць на парцыённыя кавалкі і злёгку адбіць, каб яны сталі роўнымі.
Зрабіць соус-марынад, змяшаўшы соевы соус, мёд і віно. Пасаліць і паперчыць кураціну, заліць соусам і пакінуць на 30 мінут.
Паставіць патэльню на даволі моцны агонь, нагрэць у ёй аліўкавы або сланечнікавы алей. Выкласці курыцу, дадаць рэшткі соусу і гатаваць мяса, перыядычна перагортваючы, 10-15 мінут.
Падаваць гатовую курыцу з рысам.
Смачна есці!