Четверг, 14 ноября 2019

ТОП-5 самых популярных статей месяца

452

Падрыхтавалі традыцыйны ТОП-5 самых папулярных публікацый на сайце за месяц.

У кастрычніку лідарства захапіў аповед пра самага маладога дырэктара ўстановы культуры ў раёне — Алёну Вакульчык, якая працуе ў Шарашэва.

На другім месцы фотарэпартаж з раённага кірмаша «Пружанская восень».

Замыкае тройку рэпартаж з узнагароджання трох нашых зямлячак ордэнам Маці.

Чацвёртым па папулярнасці ў нашых чытачоў стала апытанне пра любімых настаўнікаў.

Літаральна на некалькі праглядаў менш у артыкула пра гаспадыню новага кафэ «Овертайм».
Падпісчыкі нашай групы https://vk.com/publicbudniby паставілі ажно 128 падабаек спявачцы Вользе Якімавай, якая стала пераможцай абласнога конкурсу. А вось у групе https://ok.ru/budni найбольшую ўвагу надалі дзвюм парам блізнят, якія вучацца ў Шчарчоўскай школе. А вось падпісчыкі https://www.facebook.com/budni.by/ на першае месца паставілі юбілей любімай газеты.
Нагадваем рэкламадаўцам: вы маеце магчымасць размяшчаць рэкламу ў нашых сацыяльных сетках. Па дадатковую інфармацую звяртайцеся ў паведамленнях груп або па нумары 9-15-02.