Четверг, 14 ноября 2019

Рэцэпты на Біс: бісквіт на ўсе выпадкі жыцця

232

Рэцэпт ад Таццяны БАЙКО, кіраўніка аматарскага аб’яднання «Кулінарныя замарочкі» пры Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яйкі — 4 шт.,
цукар — 1 шклянка,
мука — 1 шклянка.

ПРЫГАТАВАННЕ
Аддзяліць бялкі ад жаўткоў. Бялкі ўзбіць — вельмі павольна. Паступова дадаваць цукар і працягваць узбіваць. Калі маса будзе добра ўзбіта, дадаць жаўткі і працягнуць узбіванне. Дадаць муку і вымешваць масу лыжкай у адным накірунку. Атрыманую масу выліць у форму і адправіць у духавую шафу на 30 мінут (пры тэмпературы 180-200 градусаў). Бісквіт павінен атрымацца спружыністым. Яго неабходна пакінуць у спакоі на 5 гадзін, а вось пасля з ім можна рабіць усё, на што хопіць вашай фантазіі.
Смачна есці!