Среда, 20 ноября 2019

Гісторыя з фатаграфіяй. Зямля для кургана Пілсудскага

290

У адрозненне ад старых фотаздымкаў, якія знаходзяцца ў сямейных альбомах  нашых чытачоў, гэты знайшоўся ў зборах польскага «NAC» — Нацыянальнага лічбавага архіва.

Ён быў зроблены ў 1935 годзе. Подпіс сведчыць, што адлюстравана ўрачыстая працэдура ўручэння пружанскаму старасту Станіславу Хмялеўскаму урнаў з зямлёй, прызначанай для кургана ў Са-вінцы.

Аказваецца, яшчэ ў 1934 годзе  было вырашана насыпаць курган Свабоды  ў Кракаве на вяршыні самага высокага пагорка Савінец. Па  жмені зямлі для яго збіралі па ўсёй  Польшчы — з месцаў баёў за незалежнасць, пахаванняў польскіх легіянераў. Пазней курган назвалі ў гонар нацыянальнага лідара Юзафа Пілсудскага.

Прадстаўнікі гмін, якія прывезлі  урны з зямлёй, наладзілі перадачу іх старасту на каталіцкіх могілках,  дзе таксама ёсць брацкая магіла. На фота бачна, што за плотам могілак — яшчэ раскінулісь палеткі. Цяпер пры здымцы з падобнага ракурсу  на заднім плане будуць дамы гарадской забудовы.

Ірына СЯДОВА.

Фота https://www.nac.gov.pl/