Четверг, 14 ноября 2019

Единственные жители деревни Стаи: «Тут только мы и «дачники»

493

На тэрыторыі Мокраўскага сельсавета налічваецца дзевяць вёсак, у якіх жыве менш за дзесяць жыхароў. У Стаях цяпер пастаянна пражываюць толькі Яўген Іванавіч і Зінаіда Дзям’янаўна Грышкевічы.


— Надта вялікай наша вёска ніколі не была, але раней у ёй налічвалася каля 40 хат, а ў кожнай з іх гадавалася па некалькі дзяцей, — гаворыць Яўген Іванавіч. — А цяпер толькі на лета з‘язджаюцца «дачнікі».


Хоць Яўген Іванавіч і Зінаіда Дзям’янаўна дасягнулі саліднага ўзросту, але не губляюць аптымізму і не любяць скардзіцца на здароўе. Яшчэ некалькі гадоў таму Яўген Іванавіч абкошваў суседнія прысядзібныя ўчасткі, каб парадак у вёсцы падтрымаць.
Трымаюць Грышкевічы на падворку толькі курэй і сабаку, але ў абавязковым парадку засаджваюць агарод: вырошчваюць бульбу і агародніну. Дапамагаюць у гэтым сын з нявесткай і ўнукі. Прывыклі: няма як вяскоўцу без градак, хаця, здаецца, усе прадукты можна купіць і ў аўталаўцы. Яна спецыяльна для абслугоўвання Грышкевічаў прыязджае ў Стаі два разы на тыдзень.


—Так, сапраўды, усё тут купляем, — кажа Зінаіда Дзям’янаўна. — Вось толькі хлеб часам паспявае зачарсцвець, пакуль да нас давязуць.
— Зімой таксама пра нас не забываюць. — гавораць старыя. — У выпадку снегападу дарогу да вёскі чысцяць рэгулярна…
Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).