Среда, 20 ноября 2019

Три жительницы района награждены орденом Матери

1 186

Мілыя, добрыя, прыгожыя, клапатлівыя, самаадданыя, міласэрныя, самаахвярныя… У панядзелак у Палацы культуры, дзе прайшоў святочны канцэрт з нагоды Дня маці, не шкадавалі эпітэтаў жанчынам.


Як падкрэсліў намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч, вітаючы прысутных у зале, галоўная жыццёвая роля жанчыны — быць маці. «У вачах маці, яе ўсмешцы мы чэрпаем сілы, натхненне. У тым ліку, для таго, каб штосьці рабіць на карысць сваёй Радзімы, — зазначыў Руслан Васільевіч.

— У нашай краіне вялікая ўвага надаецца сямейнаму выхаванню, якому вучаць не толькі ў школе, ВНУ, але, у першую чаргу, — дома: без перабольшання, поспех развіцця інстытута сям’і ў грамадстве таксама залежыць ад жанчыны». Выступоўца адрасаваў прадстаўніцам цудоўнай паловы чалавецтва і іх сем’ям пажаданні дабрабыту і здароўя, дастатку і пабольш прыемных падзей.


Для Вікторыі Бахмецьевай, Марыі Чарапенька і Аліны Ясковіч гэта было асаблівае мерапрыемства: на сцэне Палаца культуры жанчыны былі ўзнагароджаны ордэнам Маці. Прадавец, жывёлавод, паштальён — у якой галіне ўзнагароджаныя ні працавалі б, сваё галоўнае прызванне яны знайшлі ў мацярынстве. Віншаванні і падарункі гэтыя жанчыны прымалі і ад калег.


Падчас канцэртнай праграмы гледачоў, пераважная большасць якіх былі жанчыны-маці, радавалі шматлікія калектывы ДШМ імя Р.Шырмы, сольныя выканаўцы і танцоры, якія займаюцца пры Палацы культуры. Іх выступленні надалі асаблівую ўрачыстасць будзённаму дню.

На здымках: Аліна Ясковіч, Вікторыя Бахмецьева і Марыя Чарапенька; падчас уручэння ўзнагарод.
Марына Вакульская. Фота Сяргея Талашкевіча.