Понедельник, 21 октября 2019

В субботу состоится районная ярмарка «Пружанская осень»

2 037

Запрашае «Пружанская восень»!
12 кастрычніка, у суботу, на цэнтральнай плошчы горада і прылеглых да яе вуліцах пройдзе раённы кірмаш «Пружанская восень».


З 6.00 да 18.00 гадзін разгорнецца выязны гандаль сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыяй, у тым ліку і іншагароднімі прадпрыемствамі. Свае вырабы прадставяць рамеснікі. На сцэнічных пляцоўках будуць выступаць творчыя калектывы Пружаншчыны.
Кірмашовыя мерапрыемствы будуць таксама наладжаны:
11 кастрычніка ў г.п.Ружаны (8.00-13.00),
19 кастрычніка ў г.п.Шарашэва (8.00-13.00).

У сувязі з правядзеннем свята-кірмашу «Пружанская восень» філіял «Аўтамабільны парк №11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» інфармуе, што 12 кастрычніка з 6.00 да 18.00 гадзін па вуліцы Савецкай будзе абмежаваны рух для аўтатранспарту, у т.л. і для маршрутаў гарадскіх аўтобусаў, маршруты руху якіх будуць праходзіць па вуліцах Р. Шырмы і Кастрычніцкай.
Даведачную інфармацыю можна атрымаць
па тэл.: 9-02-67.

Падчас кірмашу «Пружанская восень» дапамогу пажылым людзям і інвалідам па дастаўцы (пагрузцы) сельгаспрадукцыі акажуць члены БРСМ. А дзяржаўная ўстанова «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» акажа паслугу «Сацыяльнае таксі» (кошт дастаўкі агародніны па г.Пружаны складзе 4 рублі). Транспарт «Сацыяльнае таксі» будзе знаходзіцца каля Палаца культуры.