Понедельник, 9 декабря 2019

1 кастрычніка — Дзень пажылых людзей

260

Ніне Сяргееўне і Леаніду Ігнатавічу Раўнейкам не падабаюцца стэрэатыпы, якія гадамі складваліся ў грамадстве ў дачыненні да пажылых: маўляў, гэта нямоглыя, хваравітыя людзі, якія не могуць абысціся без старонняй дапамогі…


«Наадварот, толькі цяпер, калі ўжо не першы год знаходзімся на заслужаным адпачынку, мы зразумелі, што маем дастаткова часу для таго, каб не толькі завіхацца на агародзе», — гавораць пенсіянеры. Муж і жонка вядуць актыўны лад жыцця: катаюцца на веласіпедах, ходзяць на канцэрты і разнастайныя гарадскія культурна-масавыя мерапрыемствы, бавяць час з праўнукам. Адным словам, сядзець у хаце і думаць пра хваробы, — гэта не пра іх.
Але Раўнейкі лічаць, што Дзень пажылых людзей патрэбны: каб нагадаць пра змену пакаленняў, пра неабходнасць паважлівага стаўлення да сталых людзей.
Фота Сяргея Талашкевіча.

Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення!
Віншуем вас з Днём пажылых людзей!
Для большасці людзей гэта свята асаблівае. Таму што ў ім – цяпло і сардэчнасць, павага і любоў да сваіх родных і блізкіх. Гэта свята – не напамін аб узросце, а выдатная магчымасць сказаць словы ўдзячнасці бацькам, ветэранам, пенсіянерам, усім людзям старэйшага узросту. Гэта — сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, непарыўнай сувязі часоў.
Павага да старэйшых з’яўляецца адной з найважнейшых каштоўнасцей грамадства, якое з упэўненасцю глядзіць у будучыню. Таму што толькі абапіраючыся на багаты жыццёвы вопыт папярэднікаў, прыслухоўваючыся да іх мудрых парад, можна прымаць узважаныя і прадуманыя рашэнні, планаваць і здзяйсняць задуманае.
У гэты дзень мы аддаем даніну павагі тым, хто на працягу жыцця дорыць нам клопат, цеплыню, любоў, пяшчоту – нашым дарагім бацькам, ветэранам, усім людзям “залатога” ўзросту. Дзякуй за вашу сумленную працу, дабрыню сэрцаў, жыццёвую мудрасць і прафесійны вопыт. Прыміце шчырую ўдзячнасць за ўсё, што вы зрабілі для сваіх блізкіх, для роднага краю і дзяржавы.
Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці, нязгаснага інтарэсу да жыцця, душэўнага спакою і дабрабыту! Жывіце доўга і будзьце шчаслівыя! 
Ю.Ю.Бісун, старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.
М.П.Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.