Понедельник, 21 октября 2019

Пружанка брала кредиты на паспортные данные своих знакомых. Ей грозит до трех лет лишения свободы

850

— Як паведамляе намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні следчымі было ўзбуджана 12 крымінальных спраў.


— Новы спосаб разжыцца «лёгкімі грашыма» вынайшла жыхарка горада. Дзяўчына брала ў родных і сяброў пашпартныя дадзеныя, карыстаючыся якімі афармляла ў віртуальнай прасторы хуткія крэдыты. Спачатку меркавала самастойна пагашаць даўгі, але не разлічыла свае матэрыяльныя магчымасці і апетыт, у выніку чаго інфармацыя аб запазычанасцях дайшла да нічога не ведаючых крэдытаатрымальнікаў. Зараз устаноўлена чатыры пацярпелыя, агульная суму ўрону складае 8 тысяч рублёў. Але ўжо вядома, што спіс пацярпелых будзе пашыраны. У дачыненні да абвінавачваемай у махлярстве ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (да трох гадоў пазбаўлення волі).