Суббота, 14 декабря 2019

Впервые в Пружанах прошла спартакиада для людей «золотого» возраста

691

Упершыню ў раёне прайшла спартакіяда ветэранаў спорту сумесна з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.

У якасці ганаровых гасцей на спаборніцтвах прысутнічалі галоўны спецыяліст райвыканкама А.Л.Лапыка, які курыруе пытанні спорту і турызму, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Н.Г. Педчанка, старшыня грамадскай раённай арганізацыі ветэранаў фізічнай культуры і спорту А.М. Лемяшэўскі і старшыня пружанскай раённай ветэранскай арганізацыі С.С. Лаўрыновіч.


Спартсмены спаборнічалі ў шасці відах спорту, прычым кожны мог выбіраць тыя, што яму больш падабаюцца.


На скандынаўскую хадзьбу выйшлі амаль усе ўдзельнікі аддзялення дзённага знаходжання.

Першым прыйшоў на фініш Аляксандр Прымачэнка, другім Віктар Тумарынсан, а вось Любоў Шыракова літаральна вырвала трэцяе прызавое месца ў дзвюх бліжэйшых саперніц на апошніх метрах дыстанцыі.


Многія паспыталі свае сілы ў дартсе, але тут роўных не было Вользе Папічыц. Другім у гэтым відзе стаў Анатоль Грынюк, а трэцяе месца ў Алены Астапчык.


У спаборніцтвах па шашках мацнейшымі аказаліся мужчыны. Перамогу і тут святкаваў Аляксандр Прымачэнка, другім і трэцім сталі Аляксандр Ліцкевіч і Аляксандр Лемяшэўскі.


У настольным тэнісе перамог Анатоль Грынюк. Другое месца заняла Вера Шурына, а на трэцяй прыступцы п’едэсталу размясціўся Уладзімір Кавалевіч.


У стральбе тройка прызёраў сярод мужчын выглядае наступным чынам: Віктар Фісюк, Віктар Тумарынсан і Мікалай Якута. У жанчын трапнейшай стала Тамара Андрайчук, другое і трэцяе месца ў Алы Байко і Галіны Прысяжнюк.


Усе прызёры атрымалі падарункі ад спонсара ТДА “Аквілон”. Арганізацыяй спартакіяды займаўся  раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Мухавец».
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).