Суббота, 22 сентября 2018

С Андреем Климка о музыке и не только

1 339

Апошні раз Андрэй Клімка быў героем нашых публікацый у канцы 2008 года, калі песня, музыку да якой ён напісаў, выйшла ў фінал адборачнага туру конкурсу “Еўрафэст”. «Don’t give up from love» у выкананні брэсцкай спявачкі Вікторыі Бяловай палюбілася публіцы, прынесла папулярнасць і Андрэю.

— Андрэй, што змянілася ў Вашым жыцці за гэты час?
— Я стаў аранжыроўшчыкам і рэміксерам. Больш не працую ў цэнтры творчасці моладзі г. Брэста. Пішу музыку. Займаюся трыма ўласнымі праектамі. Шмат гастралюю. Вось у перапынку паміж выступленнямі прыехаў у Пружаны, каб правесці час з бацькамі. Апошнім часам я вельмі рэдка бываю дома.
— А калі падрабязней?
— Мой першы праект стартаваў яшчэ ў 2006 годзе — Aoo&ooA. З гэтым праектам я і гітарыст Аляксандр Дзюжакоў выступалі ў многіх расійскіх гарадах, давялося іграць і ў еўрапейскіх клубах, нас запрашалі ў Германію, Эстонію. Менавіта гэтым праектам зацікавіліся музычныя крытыкі Еўропы і Амерыкі – неаднаразова мы траплялі ў заходнія часопісы. Прызналі нас і на радзіме, у рэйтынгу беларускіх дзіджэяў мы трымаем чацвёртае месца. Прыемна, але, шчыра кажучы, мяне больш цікавіць сусветны топ.
Як Andrius Klimka я раблю аранжыроўкі розным выканаўцам і пішу рэміксы на іх творы. Напрыклад, другую папулярнасць набылі такія рэчы,  як “Афрыка” гурта “Без билета” і “Плачет небо” гурта “Спасение”,  «Если бы» гурта «Фактар 2». На рэмікс “Афрыкі” быў зняты кліп.
З маім трэцім праектам “You killing me” таксама многа выступаю.
— Я чытала ў інтэрнэце, што Ваша музыка гучала ў адным з выпускаў Comedy Club.
— Так, у ім кожны артыст выходзіць на сцэну пад пэўную музыку. Сяргей Бяссмертны выбраў адзін з нашых трэкаў. Яго выступленне было прысвечана дзіджэям. Апошнім часам гэтай справай займаецца шмат непрафесіяналаў, вось Сяргей і высмеяў гэта. А для нас гэта стала выдатнай рэкламай.
Дарэчы, прафесія дзіджэя сапраўды становіцца не проста распаўсюджанай, але і прызнанай. У Кіеўскай кансерваторыі плануецца адкрыццё аддзялення дзіджэінгу.

— А наогул, як усё пачалося? Адкуль такая любоў да музыкі?
—  У дзяцінстве я хацеў стаць футбалістам, але вельмі хутка зразумеў, што тут наўрад ці даб’юся значных поспехаў. Мая мама Ларыса Анатольеўна Клімкене — піяністка, яна з малых год прывівала мне любоў да музыкі. Калі я пайшоў вучыцца ў школу мастацтваў, яна кожны дзень дапамагала мне. Мама таксама піша музыку. Тата падтрымліваў маё захапленне. Можна сказаць, што ён быў спонсарам усіх маіх дзіцячых выступленняў.
— Вы рэдка бываеце ў Пружанах. Што найперш наведалі, калі вярнуліся з Масквы?
— Наогул я дамасед. І ўвесь вольны час стараюся правесці з бацькамі, якіх рэдка бачу. Забавак мне хапае і падчас гастроляў, наўрад ці Пружаны могуць мяне нечым здзівіць. Але я заўсёды з гонарам расказваю пра гэты горад, мае брэсцкія сябры нават зайздросцяць, калі прыязджаюць у госці. Пружаны – гэта ўтульны еўрапейскі гарадок. Вельмі мне спадабалася ў кафэ “Афрыка”.  Шчыра кажучы, я з дому выходжу толькі ў магазін, а падтрым-ліваю зносіны праз інтэрнэт.
Журналісты часта пытаюцца, у якім горадзе хацелася б жыць? У кожнага свой адказ, а я гавару, што мне падабаюцца ўсе гарады, якія наведваў, кожны прывабны па-свойму.
Гутарыла Кацярына ПАШКЕВІЧ.
Andrius Klimka — Music for
[podcast]http://www.budni.by/wp-content/uploads/2011/04/Andrius-Klimka-Music-For.mp3 [/podcast]
Andrius Klimka — В городе дождь
[podcast]http://www.budni.by/wp-content/uploads/2011/04/Andrius-Klimka-V-gorode-dojd.mp3 [/podcast]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *