Понедельник, 21 октября 2019

Гісторыя з фатаграфіяй. Працоўнае лета 1932 года

311

Зручна, зразумела, хадзіць і ездзіць па заасфальтаваных вуліцах. Але, калі ў Лыскаве бачу забрукаваны ўчастак, які  знарок пакінулі на новай трасе каля касцёла, адчуваю настальгію па выкладзеных такім жа каменнем вуліцах старых Пружан. Шкада, што ў райцэнтры ў свой час не пакінулі брук на вуліцы Тармасава, не зрабілі гэтую кароткую старажытную вуліцу пешаходнай.

Брукаванне каменнем цэнтральных гарадскіх вуліц пачалося яшчэ ў XIX  стагоддзі. Актыўна вяліся падобныя работы і ў міжваенны перыяд — «за польскім часам».  На гэтым фотаздымку, датаваным жніўнем 1932 года, бачна, як працуюць дарожныя рабочыя на вуліцы Кобрынскай. У белай кашулі на першым плане ўкладвае камяні Анатоль Канецкі.

17-гадовы хлопец у гэты час яшчэ вучыўся ў 7 класе Пружанскай гімназіі. Але сям‘я рана засталася без карміцеля: бацька Анатоля, Якаў Канецкі, памёр літаральна праз пару месяцаў пасля вяртання з бежанства. На руках маці засталося шасцёра дзяцей. Жанчына ўладкавалася поварам у воінскую часць у Кашарах (цяперашняй Слабудцы), адна са старэйшых яе дачок пайшла працаваць на тэлефонную станцыю, другая — у дзіцячы прытулак. Анатоль, каб дапамагчы сям‘і і мець магчымасць вучыцца, вымушаны быў знаходзіць падпрацоўку: сек дровы, драбіў каменне для брукоўкі ў муляра Рувіна.            З-за гэтага нават  гімназію скончыў на год пазней. Дарэчы, на заднім плане бачны два падлеткі, якія на насілках падносяць рабочым каменне. І ў іх працоўнае лета.

 Ірына СЯДОВА. Фота з архіва  Яраслава ШЧАРБАКОВА.