Понедельник, 23 сентября 2019

Многодетная мама из Пружан, которая исчезла месяц назад, нашлась в России

790

Жыхарка Пружан, якая больш за месяц таму з‘ехала з дому разам з трыма непаўналетнімі дзецьмі, знойдзена.


Пра тое, што жанчына з дзецьмі яшчэ напачатку жніўня знікла і месца яе знаходжання невядома, чацвёртага верасня ў міліцыю паведаміў яе былы муж. Мужчына спачатку не надаў гэтаму вялікага значэння. Аднак у школе, дзе вучацца старэйшыя дзеці, гэты факт праігнараваць не маглі. Неўзабаве пасля пачатку пошукаў праваахоўнікі ўстанавілі месцазнаходжанне сям‘і. Як паведамілі ў Пружанскім РАУС, маці з дзецьмі жывыя і здаровыя, знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.