Среда, 13 ноября 2019

Где и как ездить на велосипедах зависит и от вас. Присоединяйтесь к обсуждению

465

Праблема праезду на веласіпедах па вуліцах Пружан існуе даўно. Веласіпедысты наракаюць на тое, што з-за няўладкаванасці тратуараў ехаць па іх немагчыма. Аднак праезд па краі праезнай часткі гарадскіх вуліц пры ўмове наяўнасці тратуараў забаронены Правіламі дарожнага руху.

Каб вырашыць гэтае набалелае пытанне і арганізаваць належныя ўмовы для руху веласіпедыстаў па вуліцах г.Пружаны, было праведзена іх абследаванне з мэтай удасканалення веласіпеднага руху. Камісія, у склад якой увайшлі супрацоўнікі райвыканкама і Дзяржаўтаінспекцыі, прапануюць такое рашэнне:

1.Па вуліцах Заводскай і Кобрынскай, а таксама па частцы вуліцы Чырвонаармейскай (ад вуліцы Кастрычніцкай да вуліцы Пушкіна) і па частцы вуліцы Леніна (ад вуліцы Савецкай да перасячэння з вуліцай Тармасава) арганізаваць веласіпедны рух па краі праезнай часткі.

2.Па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Кастрычніцкай, Р.Шырмы арганізаваць веласіпедны рух па краі тратуара.

Пасля канчатковага прыняцця рашэння, кропку ў якім паставіць абласная Дзяржаўтаінспекцыя, выдзеленыя зоны праезду як на вуліцах, так і на тратуарах, будуць пазначаны адпаведнымі лініямі. Пасля гэтага рух на веласіпедах будзе дазваляцца толькі ў рамках вызначаных месцаў праезду.

Выказацца з гэтай нагоды, каб канчаткова ўдасканаліць веласіпедны рух па гарадскіх вуліцах, запрашаем і нашых чытачоў газеты. Сваімі меркаваннямі і прапановамі можна падзяліцца на наступным тыдні па нумарах тэлефонаў:

2-23-11 (аддзел архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама),

9-15-02 (рэдакцыя газеты “Раённыя будні”).

А таксама ў каментарах пад гэтым запісам у нашых групах у сацыяльных сетках у любы час:

https://vk.com/publicbudniby
https://ok.ru/budni
https://www.facebook.com/budni.by/

А тым часам, як паведамілі ў райвыканкаме, КУВП “Камунальнік” працягне работы па зніжэнні бардзюрнага каменю на тратуарах вуліц горада. У верасні-кастрычніку 2019 года запланаваны работы па зніжэнні бардзюраў на такіх вуліцах, як Леніна, Горына-Каляды і Кобрынскай. Іншыя вуліцы г.Пружаны па выніках абследваання плануецца ўключыць у план работ на 2020 год.