Понедельник, 23 сентября 2019

Что изменилось в Ружанах?

2 180

А.В.Ліс, старшыня аблвыканкама:
—“Дажынкі” мяняюць аблічча малых гарадоў. І Ружаны — таму пацвярджэнне. Гарадскі пасёлак змяніўся ў лепшы бок. Да фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі рэканструяваны і добраўпарадкаваны 131 аб’ект. Работы вяліся амаль што на кожнай вуліцы. У абноўленым выглядзе знаходзяцца цяпер многія адміністрацыйныя і жылыя будынкі. Пасёлак гатовы да прыёму гасцей.
(З прэс-канферэнцыі для журналістаў 22.08.2019г.).


*Усяго на падрыхтоўку Ружан да свята “Дажынкі-2019” выдзелена 4,554 млн. руб. У тым ліку з раённага бюджэту – 4,225 млн. руб., з абласнога – 0,329 млн. руб.

*Пабудаваны 40-кватэрны жылы дом, 3 аднакватэрныя жылыя дамы ААТ “Ружаны-Агра”, завершана рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка гэтага таварыства пад інтэрнат. Прырост агульнай плошчы жылых памяшканняў у пасёлку склаў 3241 м.кв.

*Капітальна адрамантавана 3 шматкватэрныя жылыя дамы агульнай плошчай 1328 м.кв.

*Устаноўлена 1,1 км жалезабетонных агароджаў. Пракладзена 0,7 км сетак водаправода і 4,5 км сетак вулічнай каналізацыі.

*Уведзена ў строй новая артэзіянская свідравіна вытворчасцю 40 м.куб вады ў гадзіну.

*Рэканструявана 17,8 км паветраных ліній электраперадач, 2,1 км кабельных ліній электраперадач.

*На 14 вуліцах і 4 завулках агульнай працягласцю 7,5 км пакладзена асфальтавае пакрыццё. У выніку чаго заасфальтаваныя вуліцы ў Ружанах складаюць 76,4% ад агульнай працягласці ўсіх вуліц (16,8 км з 22 км).

*Пакладзена тратуараў: 1560 м.кв. з драбнаштучнай пліткі і 1800 м.кв. з асфальтабетону. Адрамантавана 1200 м.кв. раней пакладзеных тратуараў.