Понедельник, 23 сентября 2019

Пружанцы продолжают становиться жертвами серой схемы ввоза авто из ЕС в Украину

582

Папярэджанні пра наступствы шэрай схемы ўвозу аўтамабіляў з ЕС ва Украіну з афармленнем дакументаў на беларусаў гучалі ўжо не адзін раз. Тым не менш, суайчыннікі па-ранейшаму спакушаюцца лёгкім заробкам, не задумваючыся пра тое, што будзе пасля. А некаторым і лад жыцця, які яны вядуць, не дазваляе адсочваць сучасныя махлярскія махінацыі…
Для тых, хто ўсё яшчэ не мае рацыі, пра што ідзе гаворка, растлумачым.


Схема прыцягнення грамадзян Беларусі да незаконнага перамяшчэння транспартных сродкаў вельмі простая. Украінскія аўтамабілісты, злоўжываючы асобнымі палажэннямі заканадаўства, арганізавалі цэлы бізнес: прыганяюць аўтамабілі з ЕС, але, каб зэканоміць на ўвазных мытах, працягваюць ездзіць з еўрапейскімі нумарамі. А так можна? Можна, калі замест растаможкі «павесіць» аўтамабіль на нерэзідэнта Украіны, якімі і з’яўляюцца грамадзяне Беларусі. Усё элементарна: аўтамабіль беларус афармляе як для часовага ўвозу, а за гэта атрымлівае ганарар, які складае, як правіла, ад 20 да 50 долараў. А самае цікавае пачынаецца пазней: ніхто ж з тых, хто паквапіўся на лёгкі заробак, не ведае, з якімі праблемамі можна сутыкнуцца пры паўторным уездзе на тэрыторыю Украіны.
Што гэта значыць для «вешалак», як называюць людзей, згодных за сімвалічную плату аформіць на сябе аўто?
Намеснік начальніка РАУС Ігар Амельянчук тлумачыць:
— Ці то з-за наіўнасці, ці то з-за юрыдычнай некампетэнтнасці беларусы, якія трапілі ў падобныя шэрыя схемы, не ведаюць, што мытнае заканадаўства нашых суседзяў дазваляе ўвозіць нерэзідэнтам краіны аўтамабіль тэрмінам толькі на адзін год. Калі ж праз гэты тэрмін машына не пакіне тэрыторыю краіны, грамадзянін будзе прыцягнуты да адказнасці. Да слова, сума штрафу ў залежнасці ад колькасці пратэр-мінаваных сутак часовага ўвозу можа дасягаць 640 долараў. А калі за час знаходжання аўтамабіля на тэрыторыі Украіны праваахоўнікі высветляць, што кіруе аўтамабілем не той, хто часова ўвёз транспарт, што рабіць забаронена, рыхтуй яшчэ 320 долараў. У лепшым выпадку пры паездцы ва Украіну грамадзянін можа даведацца, што ўезд яму туды забаронены, у горшым — ёсць рызыка пазбавіцца ўласнага аўто, якое маюць права канфіскаваць у кошт пагашэння штрафу. Калі аўтамабіль быў на польскіх нумарах і тэрмін яго ўвозу быў парушаны, то на польскай мяжы ўвогуле можа чакаць арышт. А калі ўвезены аўтамабіль трапіў у ДТЗ, на «гаспадара» лягуць яшчэ і звязаныя са здарэннем матэрыяльныя выдаткі.
Ігар Аляксеевіч тлумачыць, што, у прынцыпе, праваахоўныя органы не могуць прымусіць чалавека адмовіцца ад падобных заробкаў.
Да слова, на Пружаншчыне таксама хапае людзей, якія апынуліся ў ліку «вешалак». Адзін асабліва «прадпрымальны» жыхар раёна, як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, увогуле для гэтых мэт выкарыстоўвае людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця ці маюць захворванні, у тым ліку псіхічныя, і такім чынам разжываецца на суайчынніках. Але ці толькі такім чынам разжываецца? У праваахоўных органах упэўнены: тыя, хто здольны такім чынам зарабляць на жыццё, могуць з дапамогай даверлівых людзей дадаткова «падымаць» бізнес з дапамогай ужо іншых махлярскіх — крымінальных — схем, у тым ліку нават перамяшчэння наркотыкаў.
Марына Вакульская.