Пятница, 19 апреля 2024

«Бакалея КЭШ»: бери больше — плати меньше

3 313

На мінулым тыдні ў Пружанах адчыніў дзверы новы магазін ААТ “Брэсцкая абласная база “Бакалея” – “Бакалея КЭШ”. Гандлёвая кропка размясцілася па адрасе: вул. Кобрынская, 48.


Ужо ў першы дзень гандлю тут было каля 30 найменняў тавараў, якія можна набыць са скідкай. Пад слоганам “Бяры больш – плаці менш” праходзіць акцыя, па якой пры пакупцы шасці акцыённых тавараў можна атрымаць скідку да 25%. А назва яшчэ адной акцыі — “2 па кошце 1” – гаворыць сама за сябе.


У магазіне запэўнілі, што падобныя акцыі на розную прадукцыю будуць праходзіць кожны месяц.


Чым яшчэ адметны новы магазін? Вам абавязкова спадабаюцца цэны на вэнджаныя вырабы. Знойдзеце вы тут і вялікі выбар напояў, ахалоджаныя курыныя паўфабрыкаты, брэсцкі і кобрынскі хлеб, італьянскія макароны, таксама прадукты пад уласнай гандлёвай маркай “Хлебасолле”.


Дарэчы, дзякуючы “Бакалеі КЭШ”, у горадзе з’явілася дзевяць новых працоўных месцаў, магчыма, што пры добрым гандлі іх стане больш.
“Бакалея КЭШ” – новы фармат для Пружан.

Ацаніць яго перавагі можна штодзённа з 7.30 да 21.00. Такія гадзіны работы былі абраны спецыяльна для зручнасці пакупнікоў.
На здымках: падчас адкрыцця магазіна.
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).