Четверг, 24 мая 2018

Старость – не радость, если рядом нет социального работника

1 833

У тым, што ў сферы сацыяльнага абслугоўвання працуюць сапраўды адданыя сваёй справе людзі, я пераканалася, наведаўшы тэрыторыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і паразмаўляўшы з загадчыцай аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Вольгай Сахарук.

— Галоўная наша задача,— гаворыць Вольга Георгіеўна,— ахапіць абслугоўваннем у хатніх умовах усіх пажылых грамадзян, якія маюць у ім патрэбу. Для гэтага ў цэнтры дзейнічаюць не толькі заяўляльны, але і выяўляльны прынцыпы. Сумесна з пассельвыканкамамі мы стараемся дайсці да кожнага пажылога чалавека, каб прапанаваць даступныя і якасныя сацыяльныя паслугі з улікам індывідуальных патрэб.

Сацыяльны работнік з’яўляецца свайго роду пасрэднікам паміж чалавекам і дзяржавай.

— Як выглядае схема работы аддзялення на практыцы?

— Усё вельмі проста: да нас паступае інфармацыя пра тое, што пенсіянер ці інвалід мае патрэбу ў надомным абслугоўванні. Інспектар па асноўнай дзейнасці тут жа робіць запыты ў разнастайныя інстанцыі, выязджае па адрасе з мэтай абследавання яго матэрыяльна-бытавога становішча і кансультавання наконт магчымасці прадастаўлення паслуг. Пасля таго, як сабраны і аформлены неабходны пакет дакументаў, за чалавекам замацоўваецца сацыяльны работнік.

Па стану на 1 красавіка на надомным абслугоўванні знаходзіцца 388 чалавек. Гэта — людзі, якія поўнасцю ці часткова страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і маюць патрэбу ў старонняй дапамозе. У іх ліку  210 адзінокіх і 178 адзінока пражываючых. Сярод іх 103  інваліды, 11 удзельнікаў і 4 інваліды Вялікай Айчыннай вайны.

— Якая дапамога ім аказваецца?

— Сацыяльны работнік купляе і дастаўляе старым прадукты харчавання, медыкаменты, паліва, робіць уборку ў доме… Пералік выконваемых работ можа быць самым розным.

Многія дзядулі і бабулі просяць проста паразмаўляць з імі. І мы з задавальненнем гэта робім, бо разумеем, што жывыя зносіны для гэтых людзей часам патрэбней, чым чысціня ў пакоі.

Цяпер у аддзяленні працуюць два інспектары па асноўнай дзейнасці і 209 сацыяльных работнікаў. Хачу адзначыць, што прафесія сацыяльнага работніка цікава зносінамі, знаёмствамі з новымі людзьмі. Пры гэтым трэба добра валодаць псіхалагічным аспектам зносін, быць тактоўным, душэўным чалавекам. Калі ж у цябе адсутнічаюць такія якасці характару, то лепш у гэтую прафесію не ісці: пажылыя людзі хутка гэта адчуюць. Разам з тым, сацыяльнаму работніку трэба быць вельмі вытрыманым: здараюцца розныя выпадкі, у тым ліку і праводзіны ў апошні шлях чалавека, якога паспелі палюбіць, даглядаючы працяглы тэрмін…

— Усе гэтыя паслугі платныя?

— Непрацаздольны адзінокі ці адзінока пражываючы грамадзянін (сям’я) мае права на пастаяннае ці часовае (на тэрмін да 6 месяцаў) сацыяльнае абслугованне і прадастаўленне сацыяльных паслуг. Умовы прадастаўлення (бясплатна, з частковай ці поўнай аплатай) залежаць ад сямейнага і матэрыяльнага становішча, ад групы зніжэння рухальнай актыўнасці і пражывання чалавека ў сельскай мясцовасці ці горадзе.

Трэба ведаць, што бясплатна абслугоўваюцца малазабяспечаныя адзінокія грамадзяне, у якіх у Беларусі няма працаздольных родзічаў, абавязаных па закону іх даглядаць. А таксама грамадзяне (сем’і), сукупны даход якіх не перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму (на 1 красавіка — 296 870 руб.).

На ўмовах частковай аплаты абслуговаўюцца адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне (сем’і), сукупны даход якіх вышэй устаноўленага бюджэту пражытачнага мінімуму. Памер гэтай аплаты складае: для грамадзяніна — 50% тарыфу (на 1 красавіка — ад 8 950 да 29 910 руб.); для сям’і — 40% тарыфу.

На ўмовах поўнай аплаты абслугоўваюцца непрацаздольныя грамадзяне (сем’і), якія пражываюць сумесна з працаздольнымі членамі сваёй сям’і ці маюць родных, якія абавязаны па закону іх даглядаць. Памер аплаты ў такім выпадку складае: для грамадзяніна — 100% тарыфу (на 1 красавіка — ад 17 900 да 59800 руб.), для сям’і — 75% тарыфу.

Тарыфы на поўнае платнае абслугоўванне былі зацвер-джаны Брэсцкім аблвыканкамам у 2002 годзе.

— Сацыяльная работа патрабуе не проста вытрымкі, але і высокіх духоўных якасцей.

— Так. У гэтай прафесіі патрэбны людзі, якія валодаюць такімі якасцямі, як дабрыня, міласэрнасць, спачуванне… Сюды ідуць не з мэтай зарабіць грошай, а ў першую чаргу для таго, каб дапамагчы пажылым людзям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Сацыяльны работнік павінен умець выслухаць кожнага, а гэта не заўсёды проста, паколькі людзі па складу сваіх характараў бываюць рознымі.

Мы за сваю работу атрымліваем нямала станоўчых водгукаў у выглядзе пісем і падзяк. Безумоўна, гэта вельмі прыемна і дае велізарны зарад энергіі, з’яўляецца стымулам для далейшай работы, мэта якой вельмі ганаровая — дапамагаць людзям.

Гутарыла Ганна Хадаровіч.

Один комментарий

  • kurmanbek каліноўскі

    а чы праўда што маладая п’янь у вёсках ня ходзіць у калхозы бо многа выхадаў трэба ў год а ходзіць абслугоўвае нямоглых пенсіянераў за невялікія грошы. бутэлькі ды закусь

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *