Среда, 20 ноября 2019

С 25 августа по 5 сентября водители должны ездить с включенным ближним светом фар

179

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі просяць вадзіцеляў краіны быць больш уважлівымі на дарогах: з 25 жніўня да 5 верасня будзе праходзіць традыцыйная акцыя ДАІ   «Увага — дзеці!».

Старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Віталь Патапчук нагадвае, што ў гэты перыяд вадзіцелям неабходна выязджаць днём на дарогу з уключаным бліжнім святлом фар. За невыкананне патрабавання пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь.

Інспектары таксама правядуць спецыяльныя рэйды, накіраваныя на прафілактыку парушэнняў Правілаў дарожнага руху.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ.