Понедельник, 23 сентября 2019

Рэцэпты на Біс: торт «Закусачны»

402

Рэцэпт ад работніцы ДЮСШ №2 Марыі Тарасевіч.


ІНГРЭДЫЕНТЫ:
для цеста:
кефір — 200 г,
маргарын — 200 г,
яйкі — 2 шт.,
пшанічная мука (прасеяць) — 2-2,5 шклянкі,
цукар — 1 ст.л.,
разрыхляльнік — 1/2 ч.л.,
каліва солі;
(а можна выкарыстаць гатовыя каржы «Напалеон»);
для начынкі:
смятана — 250 г,
маянэз — 250 г,
рыбныя кансервы ў алеі — 1 бляшанка,
крабавыя палачкі —
200 г,
вараныя яйкі — 4 шт.,
плаўленыя сыркі — 4 шт.,
часнок — 2-3 зубкі,
зеляніна.

ПРЫГАТАВАННЕ
Маргарын нацерці на буйной тарцы. Дадаць муку, кефір, яйка, соль і разрыхляльнік для цеста. Замясіць цеста і раздзяліць яго на 5 частак. Кожную частку раскатаць і выпякаць у духоўцы 7-8 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.
Выкладаць начынку на гарачыя каржы!
Кожны пласт змазваць маянэзам і смятанай.
Першы корж: размяць рыбныя кансервы і выкласці роўным пластом.
Другі корж: выкласці нарэзаныя кубікамі крабавыя палачкі.
Трэці корж: нацерці на буйной тарцы плаўленыя сыркі і выкласці роўным пластом.
Чацвёрты корж: нацерці на буйной тарцы яйкі, дадаць часнок, перамяшаць і выкласці.
Пяты корж пасыпаць зелянінай.
Смачна есці!