Среда, 11 декабря 2019

Бывший директор школы стал старостой в Новых Засимовичах. В планах большие изменения к лучшему

651

Пайшоў другі год, як Іван Уладзіміравіч Краўчук выконвае абавязкі старасты вёскі Новыя Засімавічы. Ён добра ведае ўсіх жыхароў былога ваеннага гарадка, паколькі больш за трыццаць гадоў працаваў дырэктарам Параслянскай СШ.
Іван Уладзіміравіч прымае актыўны ўдзел ва ўсіх сесіях і пасяджэннях сельвыканкама, дзе вядзецца зацікаўленая размова аб паляпшэнні ўмоў жыцця насельніцтва.


— Лічу сваёй галоўнай задачай аказваць дапамогу людзям, асабліва пажылым і пенсіённага ўзросту, — гаворыць стараста.
Пытанні добраўпарадкавання вёскі, паляпшэнне санітарнага стану — асноўны клопат вясковага старасты. Важным накірункам Іван Уладзіміравіч лічыць прыцягненне да гэтых спраў саміх жыхароў. Дзякуючы мясцовым актывістам, у цэнтры вёскі цяпер з‘явілася дэкаратыўная елка — будучая навагодняя прыгажуня.


І ў будаўніцтве новых гандлёвых радоў, якія нядаўна пачалі сваю дзейнасць, стараста прымаў непасрэдны ўдзел.
На нядаўняй спартакіядзе сярод сельскіх Саветаў прадстаўнікі Новых Засімавіч занялі прызавыя месцы ў дартсе, шашках і шахматах. Але хацелася б Краўчуку, каб моладзь больш займалася актыўнымі відамі спорту, каб з‘явілася ў Новых Засімавічах пляцоўка для варкаўту.
Як педагог Іван Уладзіміравіч надае вялікую ўвагу сем’ям, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Галоўнае ў гэтай справе, як ён лічыць, — прафілактыка.
— А яшчэ неабходна пашыраць сферу паслуг за кошт індывідуальных прадпрымальнікаў, — кажа стараста. — У нашай вёсцы пакуль нават сваёй цырульні няма.
Мікола Архуцік. Сяргей Талашкевіч (фота).