Понедельник, 23 сентября 2019

В Ружанах состоялось очередное заседание штаба по подготовке к «Дожинкам»

1 380

У чацвер з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама В.І.Альшэўскага і старшыні райвыканкама Ю.Ю.Бісуна адбылося чарговае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы г.п.Ружаны да правядзення абласнога свята-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019».


Падчас пленарнага пасяджэння была агучана канчатковая дата правядзення абласнога свята-кірмашу — 31 жніўня. Таму ставіцца задача завяршыць работы на аб’ектах да 22 жніўня, каб потым яшчэ застаўся час на выпраўленне магчымых недахопаў.


Былі названы аб’екты, работы на якіх ужо завершаны. Ёсць і такія, дзе застаецца прыбраць толькі смецце.
Пасля агляду ўсіх аб’ектаў былі дадзены канкрэтныя даручэнні па ўхіленні недахопаў і паскарэнні тэмпаў работ. Працягваецца добраўпарадкаванне двара за будынкам сельвыканкама. Па праекце значная частка яго павінна быць пакрыта асфальтам. Але, па прапанове старшыні райвыканкама, вырашана на большай частцы двара разбіць газон.
Было ўказана Бярозаўскай ЖКГ на паскарэнне работ па добраўпарадкаванні.


Ёсць пэўныя праблемы з рэстаўрацыйнымі работамі на будынку былога манастыра базыльян у цэнтры пасёлка. Будынак мае салідны ўзрост, і спешка тут можа прывесці да непажаданых вынікаў.
Яшчэ шмат чаго неабходна зрабіць на аб’екце кафэ «Ружанка». Асабліва гэта датычыцца ўнутраных работ. Таксама неабходна правесці добраўпарадкаванне завулка Чырвонаармейскага, каб падчас «Дажынак» арганізаваць праз яго аб’езд транспарту. Да канца не выкананы работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол летняга кафэ «Сустрэча».
Патрабуецца асфальтаванне тэрыторыі, якая прылягае да будынка аўтастанцыі. Будзе вырашана пытанне з добраўпарадкаваннем праблемнага скрыжавання вуліц Урбановіча і Косаўскай.
Пытанні, звязаныя з добраўпарадкаваннем пасёлка, узнікаюць у жыхароў прыватных дамоў, але адказныя асобы не пакідаюць без увагі ні адно з іх.
Мікола АРХУЦІК, фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.