Вторник, 12 ноября 2019

В ЗАГС прошла сотая регистрация новорожденного. Знакомьтесь: Ева

1 879

Юбілейная, сотая з пачатку гэтага года, рэгістрацыя нованароджанага прайшла ў аддзеле ЗАГС райвыканкама.


У сям’і Алены і Яраслава Венска нарадзілася дачка. Гэта першае дзіця ў сям’і. Маладыя бацькі назвалі дзяўчынку Евай — імем прамаці ўсяго чалавецтва.


Цікава, але гэта не першая знакавая падзея ў гэтай пружанскай сям’і: летась Алена і Яраслаў аказаліся першай парай, якая зарэгістравала шлюб у абноўленым пасля капітальнага рамонту ЗАГСе.


Акрамя родных і сяброў, радасць сям’і Венска раздзялілі і работнікі ЗАГСа: яны ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі маладых бацькоў і ўручылі ім памятны падарунак.
Марына Вакульская. Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА.