Понедельник, 23 сентября 2019

«Ремстрой»: совмещаем количество с качеством

592

Прадпрыемства «Рамбуд» з моманту свайго заснавання спецыялізавалася толькі на выкананні рамонтна-будаўнічых работ. Паступова асартымент паслуг пашыраўся са з’яўленнем у штаце спецыялістаў аддзелачных і тынкавальных работ. З 2000-х гадоў пасля рэарганізацыі новае акцыянернае таварыства стала паўнацэннай будаўнічай арганізацыяй, якая мае сваіх высокакваліфікаваных муляраў, бетоншчыкаў, цесляроў, тынкоўшчыкаў, электрыкаў, сантэхнікаў, машыністаў, электрагаза-зваршчыкаў, трактарыстаў і вадзіцеляў. У выніку калектыў прадпрыемства здольны сёння выканаць шырокі спектр будаўніча-мантажных работ, пачынаючы з нулявога цыкла і заканчваючы здачай аб’екта ў эксплуатацыю.

За няпоўныя 10 гадоў на свой рахунак ААТ «Рамбуд» запісала некалькі буйных малочнатаварных фермаў, бульбасховішчы, арачныя склады і рамонтна-механічныя майстэрні. Таксама арганізацыя актыўна ўдзельнічае ў розных жыллёвых праграмах (пабудавала 50 вясковых дамоў сядзібнага тыпу і тры шматкватэрныя дамы).

Як зазначае дырэктар акцыянернага таварыства В.Л.Кунінец, назапашаны вопыт і адказнае стаўленне да даручанай справы стварыла «Рамбуду» г.Пружаны рэпутацыю надзейнага партнёра, дзякуючы чаму калектыў будаўнічага прадпрыемства і сёння заняты на ўзвядзенні і капітальнай рэканструкцыі многіх вытворчых, сацыяльных і жыллёвых аб’ектаў.

Работнікі ААТ «Рамбуд» зараз прымаюць удзел ва ўзвядзенні камбікормавага цэха ААТ «Велікасельскае Агра», рэканструкцыі шэрага жывёлагадоўчых аб’ектаў гаспадарак раёна, а таксама ўзвя-дзенні двух жылых дамоў у      аг.Вялікае Сяло і шматкватэрнага дома па вуліцы Ракасоўскага ў Пружанах. Таксама будаўнікі арганізацыі ўдзельнічаюць і ў падрыхтоўцы г.п.Ружаны да правядзення абласных «Дажынак-2019». Брыгады электрыкаў і сантэхнікаў працуюць на ву-ліцах Садовая, Я.Коласа, Дзяржынскага, Пушкіна і прылягаючых завулках. Таксама нямала выканана імі і падчас капітальнага рамонту Ружан-скай школы і мадэрнізацыі стадыёна гэтай навучальнай установы.

Сучаснаму  будаўніку трэба добра валодаць не толькі рыдлёўкай і масцярком, але і асвойваць складаную тэхніку. За 10 з лішнім гадоў машыніст аўтавышкі ААТ «Рамбуд» У.В.Нагіх выдатна асвоіў даручаную тэхніку, дзякуючы чаму яго пастаянна задзейнічаюць на складаных і адказных участках. Зараз Уладзімір Віктаравіч працуе ў аг.Вялікае Сяло, дапамагаючы выконваць высотныя работы.

Будаўніцтва камбікормавага цэха ў аг. Вялікае Сяло пачалося ў краса-віку бягучага года на месцы старога збожжасушыльнага комплексу. Работнікі акцыянернага таварыства поўнасцю дэманціравалі зношаны будынак і яго абсталяванне, належным чынам падрыхтавалі пляцоўку і прыступілі да ўзвядзення сучаснага цэха па вырабе камбікармоў. За кароткі час былі ўзведзены сцены, зараз заканчваюцца высотныя работы, вядзецца аддзелка. Па словах майстра пляцоўкі І.А.Балкунца, падобныя работы добра вядомы яго брыгадзе, якая раней ужо займалася ўзвядзеннем аб’ектаў з выкарыстаннем сэндвічпанэляў.  

Паралельна падрадныя арганізацыі вядуць устаноўку абсталявання. Дзякуючы аптымальнай арганізацыі работ, хутка цэх будзе запушчаны ў эксплуатацыю.

На здымках: тэмпы выканання планаў фіксуюць галоўны інжынер А.К.Солад і майстар І.А.Балкунец; муляры Д.Б.Шанюк, А.П.Вакула і Р.У.Лісовец.

Зараз вядзецца шырокамаштабны рамонт харчблока СШ №1, які паступова набывае новы выгляд.

Як расказвае галоўны інжынер прадпрыемства А.К.Солад, зараз арганізацыяй выконваюцца сантэхнічныя і электрамантажныя работы з устаноўкай новага абсталявання. На пачатак жніўня даўно пераадолены экватар запланаванага і рэканструкцыя практычна набліжаецца да заканчэння. Гэта бачна па стане памяшканняў школьнага харчблока, сцены і падлога якіх апрануты ў новую плітку, а таксама па ўстаноўленых сучасных вокнах і праведзенай надзейнай вентыляцыі. 

На здымку: кіпіць работа ў электрыкаў А.В.Кавалевіча і А.Г.Янюка.

Алег Сідарэнка. Фота Сяргея Талашкевіча.