Понедельник, 19 августа 2019

На городском озере прошли соревнования по пляжному футболу и волейболу

370

На беразе гарадскога возера ў Пружанах прайшлі турніры па пляжным валейболе і футболе.

У спаборніцтвах валейбалістаў па кругавой сістэме за перамогу змагалася шэсць  каманд: «Дрым Цім», «РВК», «Міля», «Лінова», «Уран», «Дубы». Каманда «Лінова» (Андрэй Жук, Алег Ліцкевіч) не пакінула шанцаў сапернікам, атрымаўшы пяць перамог у пяці сустрэчах.

Другое месца занялі валейбалісты «Дрым Цім» (Раман Самасюк, Вадзім Лапука), якія саступілі з лікам 1:2 толькі «Лінова». Замкнулі тройку мацнейшых валейбалісты «Мілі» (Іван Кавальчук, Аляксандр Марчук), якія пацярпелі два паражэнні.

У турніры футбалістаў брала ўдзел пяць каманд: «Дрым Цім», «РАУС», «Лінова», «Леганез», «Арыён». Аднолькавую колькасць ачкоў, па 12, набралі адразу дзве каманды: «Дрым Цім» і «РАУС». Паколькі ў вочнай сустрэчы «Дрым Цім» перамагла «РАУС» з лікам 3:2, то і стала пераможцам турніру. Трэцяе месца засталося за футбалістамі «Лінова». Больш за іншых, 18 мячоў, забілі футбалісты каманды «Лінова», а вось на рахунку «Арыёна» ўсяго толькі пяць узяццяў варот саперніка. Дарэчы, апошнія і прапусцілі больш за іншых — 32 мячы.

Пераможцы  турніраў узнагароджаны кубкамі і граматамі РФСК «Мухавец».

Кацярына Максімчук, дырэктар РФСК «Мухавец».