Понедельник, 19 августа 2019

Рэцэпты на Біс: насыпны яблычны пірог

352

Рэцэпт ад індывідуальнай прадпрымальніцы Вікторыі АСТРОЎСКАЙ.

ІНГРЭДЫЕНТЫ:
яблыкі сакавітыя —
4-5 шт.,
масла сметанковае —
120-150 г,
для сухой сумесі:
мука — 1 шклянка,
манныя крупы —
1 шклянка,
цукар — 1 шклянка,
разрыхляльнік — 2 ч.л.,
ванільны цукар — 1 ч.л.

ПРЫГАТАВАННЕ
Муку прасеяць з разрыхляльнікам. Дадаць цукар, манныя крупы, ванільны цукар і добра змяшаць.
Яблыкі вымыць, ачысціць і нацерці на буйной тарцы.
У форму з тэфлонавым пакрыццём (не змазваць алеем) выкладваць слаямі: слой сухой сумесі, слой цёртых яблыкаў.
Такім чынам чаргаваць слаі да запаўнення формы (апошнім слоем павінна быць сухая сумесь).
Зверху нацерці на буйной тарцы добра астуджанае сметанковае масла.
Выпякаць пры тэмпературы 1800C каля 40-45 мінут.
Гатовы пірог выняць з духоўкі, даць пастаяць.
Смачна есці!