Понедельник, 19 августа 2019

35 юных велогонщиков приняли участие в открытом первенстве Пружанского района

217

На працягу двух дзён мінулага тыдня праходзіла адкрытае першынство Пружанскага раёна па веласпорце. На старт выйшла каля 35 юных велагоншчыкаў з Брэста, Бярозы, Баранавіч, Баранавіцкага раёна, Пружан.


У першы дзень спаборніцтваў прайшла індывідуальная гонка ў трох узроставых групах. Першае месца дасталася нашай зямлячцы Наталлі Шапяцюк. Другое месца ў сваёй узроставай групе заняў Сцяпан Бязгерц. Трэці вынік паказалі Ягор Тарасевіч, Юлія Кунда і Валерыя Сцепанец.
У другі дзень спаборніцтваў у праграме была групавая гонка па вуліцах Пружан.


Тут таксама вызначыліся пружанскія велагоншчыкі. Пераможцамі сталі Валерыя Сцепанец і Сцяпан Бязгерц. Другімі фінішавалі Ягор Тарасевіч і Наталля Шапяцюк. У тройку прызёраў па выніках велагонкі трапілі таксама Мікіта Грышчук, Юлія Кунда, Наталля Захарава.
Рыхтавалі спартсменаў да спаборніцтваў трэнеры Юрый Валкавыцкі і Анатоль Плеска.
Мацнейшыя велагоншчыкі ўзнагароджаны медалямі, кубкамі і граматамі РФСК «Мухавец».
Мікола Архуцік. Фота аўтара.