Понедельник, 9 декабря 2019

Продукция на экспорт. Цеху деревообработки лесхоза уже год

429

На тэрыторыі ваеннага гарадка Слабудка пасля вываду вайскоўцаў засталіся незапатрабаванымі будынкі і збудаванні. Большасць з іх знайшла сваіх новых гаспадароў.
У чэрвені мінулага года на адной з пляцовак пачаў працаваць дрэваапрацоўчы цэх ДЛГУ «Пружанскі лясгас». Цяпер тут атрымліваюць тры віды прадукцыі: абразныя піламатэрыялы, паліўную шчапу і пілавінне. Летась аб’ём рэалізацыі прадукцыі склаў 9914 метраў кубічных. На ўнутраным рынку было рэалізавана 1523 кубічныя метры абразных піламатэрыялаў, 4107 — паліўнай шчапы і 248 — пілавіння. На экспарт было адпраўлена 3037 метраў кубічных піламатэрыялаў і каля 1 тысячы — шчапы.

Станочнік лініі абразных матэрыялаў П.М.Трафімчук


Выручка ад рэалізацыі прадукцыі за год склала па цэху 1365 тысяч рублёў. Самая высокая рэнтабельнасць атрымана ад рэалізацыі абразных піламатэрыялаў на экспарт — 30,1%.
— Сваю прадукцыю мы адпраўляем у Літву і Германію, — гаворыць галоўны інжынер лясгаса В.В.Карніенка.


За чатыры месяцы бягучага года цэх перапрацаваў 10159 кубічных метраў драўніны. Атрымана 4443 кубічныя метры абразных піламатэрыялаў, з якіх 2699 адпраўлена на экспарт. Аб’ём атрыманай паліўнай шчапы склаў 1744 кубічныя метры.
Дрэваапрацоўчы цэх, што вельмі важна, працуе па безадходнай тэхналогіі. Абрэзкі, якія атрымліваюцца пасля атрымання піламатэрыялаў, выкарыстоўваюцца для вырабу шчапы. Знаходзіць сваё прымяненне і пілавінне.
Адкрыццё цэха дало магчымасць стварыць у Слабудцы 25 новых рабочых месцаў.

Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча.