Понедельник, 23 сентября 2019

Райский уголок за пять лет. Сергей и Светлана Недельки теперь планируют выращивать и грибы!

856

Дом з зямельным участкам у вёсцы Арабнікі Сяргей Васільевіч і Святлана Дзмітрыеўна Нядзелькі набылі пяць гадоў таму. Але які там быў дом: толькі зруб і побач невялікая летняя кухня.
За пяцігоддзе сядзіба непазнавальна змянілася. Насупраць сучаснага дома з’явіліся малыя драўляныя архітэктурныя формы.

Упрыгожваюць домаўладанне невялікі вадаём, паркавыя скульптуры. І кветкі — шмат цудоўных кветак вакол. На ўчастку адведзена месца і пад сад-дэндрарый. Растуць тут персікі, чарэшні, яблыні, грушы і некаторыя экзатычныя кусты. Ёсць на ўчастку і цяпліца, дзе вырошчваюцца памідоры, агуркі і перцы.
Сяргей Васільевіч — былы вайсковец, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Работа на прысядзібным участку яму прыносіць сапраўднае задавальненне. Абсталяваў нават невялікую спартыўную залу: займаецца цяжкай атлетыкай.
А яшчэ муж і жонка мараць вырошчваць на сваім зямельным участку грыбы. Для гэтага ў адным з куточкаў высадзілі бярозкі. Як вы думаеце, ці атрымаецца?
Мікола Архуцік. Фота Сяргея Талашкевіча.