Понедельник, 19 августа 2019

Напоминаем правила отдыха у воды

165

Як сцвярджае сумная статыстыка трагічных выпадкаў на вадаёмах, атрымаць задавальненне ад адпачынку магчыма толькі тады, калі пры знаходжанні каля вады адпачываючыя строга выконваюць меры бяспекі, прадугледжаныя Правіламі аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь.
Трэба памятаць, што вада — гэта крыніца павышанай небяспекі, і ў першую чаргу, для бестурботных людзей, а галоўнае — для аматараў выпіць, паколькі большасць здарэнняў адбылася менавіта з нецвярозымі.


Шмат утапленняў адбываецца ў забароненых для купання месцах: невялікіх сажалках, абводненых кар’ерах, меліярацыйных каналах, якія не могуць з’яўляцца зонамі для адпачынку і купання. Рэкамендуецца адпачываць на пляжах, падрыхтаваных для гэтага згодна з рашэннем райвыканкама, дно вадаёмаў якіх роўнае, спуск і глыбіня дазваляюць бяспечна купацца.
Аматарам рыбнай лоўлі неабходна мець выратавальныя сродкі (камізэльку, вяроўку), не ўжываць спіртныя напоі, каб не стаць ахвярай трагедыі. Грамадзянам пажылога ўзросту трэба быць больш абачлівымі і асцярожнымі пры знаходжанні каля вадаёмаў на сваіх падворках, ля калодзежаў, нават пры прыняцці ванны.
Бацькам неабходна пільна сачыць за тым, як бавяць вольны час іх непаўналетнія дзеці, не пакідаць іх без нагляду ля вадаёмаў. Падлеткі павінны знаходзіцца на беразе толькі з дазволу бацькоў, а малалетнія дзеці — пад строгай увагай дарослых.
Таксама не лішнім будзе нагадаць малым асноўныя правілы бяспекі на вадзе:
— нельга ныраць у незнаёмых месцах: на дне вадаёмаў могуць апынуцца пабочныя прадметы;
— нельга залазіць на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буі і іншыя прадметы;
— нельга заплываць за буі або купацца ў штармавое надвор’е;
— калі апынуліся ў вадзе на моцнай плыні, не плывіце насустрач, а толькі ў спадарожным напрамку, але так, каб паступова набліжацца да берага;
— не варта купацца пры дрэнным самаадчуванні, павышанай тэмпературы, вострых інфекцыйных захворваннях;
— нельга падаваць сігналы лжывай трывогі, жартам клікаць на дапамогу;
— нельга скакаць у ваду з лодак, катараў, прычалаў, іншых будынкаў, не прыстасаваных для гэтага;
— нельга плаваць на дошках, лежаках, бярвёнах, аўтакамерах, надзіманых матрацах.
Увогуле ў вадзе і на беразе неабходна паводзіць сябе прыстойна, і тады адпачынак са-праўды прынясе толькі задавальненне.

Юрый Амельянчук, старшыня раённага таварыства выратавання на водах.