Четверг, 18 января 2018

Модница или жертва моды?

1 688

Модна апранацца і абувацца заўсёды абыходзілася для цудоўнай паловы чалавецтва надта дорага. Успомніце прымаўку: «Прыгажосць патрабуе ахвяр». Купляючы вопратку ці абутак, мы з усёй сілы стараемся знайсці кампраміс паміж камфортам і прыгажосцю, модай і функцыянальнасцю.  І на ўласным вопыце пераконваемся ў тым, што далёка не ўсе тэндэнцыі сучаснай моды бяспечны для здароўя. Вось і цяпер: на вуліцы яшчэ прахладна, а многія дзяўчаты, махнуўшы рукой на сваё здароўе, ужо апранаюць кароткія спаднічкі, джынсы і штаны-дудачкі з нізкай таліяй і кароткія куртачкі. І пачынаюць хварэць «жаночымі хваробамі».

Голы жывоцік

Пераахалоджванне ўтойвае шмат небяспекі. Асабліва гэта тычыцца моды на «голы жывоцік». Нават пры 10-15 градусах вышэй за нуль хадзіць з адкрытымі жывоцікам і паясніцай катэгарычна супрацьпаказана. Ахалоджванне гэтай часткі цела прамой дарогай вядзе да ахалоджвання ўнутраных органаў: страўніка, печані, нырак, мачавога пузыра, палавой сістэмы. І выклікае разнастайныя хваробы: цыстыт (запаленне мачавога пузыра), піеланефрыт (запаленне нырак і нырачнай лаханкі), запаленчыя захворванні палавой сістэмы.

Цесна, але модна

Рэклама павучае: калі джынсы настолькі цесныя, што іх немагчыма нацягнуць на ногі, кладзіцеся на ложак і паднімайце ногі ўгару. Маўляў, тады штаны абавязкова нацягнуцца лёгка і прыгожа. Пры гэтым рэклама не папярэджвае, што сцісканне бёдраў джынсамі вельмі перашкаджае руху лімфы з вобласці таза. Праявіцца яно ў выгля-дзе тупой болі ў вобласці паясніцы. Нашэнне цеснай вопраткі — адна з галоўных прычын варыкознага расшырэння вен. Спецыя-лісты лічаць, што на памер меншыя штаны, якія носіць дзяўчына, могуць выклікаць такое захворванне, як цыстыт. Калі джынсы меншыя на два памеры, то трэба чакаць гінекалагічных захворванняў. Больш таго, аблягаючыя, абцягваючыя цела штаны настолькі абмяжоўваюць рухомасць тазабедраных суставаў, што пастаяннае нашэнне іх прыводзіць да расцяжэння сустаўной капсулы і перагрузкі спінных пазванкоў.

Сінтэтыка +  «костачкі» = прыгожая бялізна?

Безумоўна, выглядае прыгожа. Але ж бялізна з сінтэтычных тканін не ўбірае пот, да цела амаль не пранікае паветра. Гэта не толькі негігіенічна, але і некамфортна. У дадатак у арганізме адбываецца назапашванне «нездаровага» цяпла. Ствараецца так званы парніковы эфект, з-за якога могуць развіцца розныя грыбковыя захворванні.

Бюстгальтар на «костачках» сціскае грудзі. Акрамя таго, згодна з праведзенымі даследаваннямі, жанчына, якая носіць такі бюстгальтар больш як 12 гадзін у суткі, мае шмат шанцаў нажыць праблемы з малочнымі залозамі ажно да развіцця мастапатыі і злаякасных новаўтварэнняў. Дзіўна, што цяпер знайсці бюстгальтары без «костачак» у гандлёвых кропках стала амаль немагчыма.

Стройныя ножкі на абцасіках

Сапраўды, на абцасіку ножка выглядае страйнейшай, а постаць выцягваецца, прыгажэе. Але хіба не ведаюць модніцы, што пастаяннае нашэнне абутку на высокім абцасе прыводзіць да артрозу, вузканосы абутак са-дзейнічае ўзнікненню праблем з пазваночнікам, скрыўленню пальцаў, урастанню пазногцяў. Не варта купляць цесны абутак у надзеі разнасіць яго і не варта эканоміць на танным абутку са штучнай скуры, якая не дыхае і стварае дыскамфорт, садзейнічае патлівасці і апрэласці ног. Самы здаровы — гэта абутак з натуральнай скуры, самы здаровы для нашэння абцас — два-чатыры сантыметры.

Усе гэтыя, на першы погляд бяскрыўдныя, «забавы» дзяўчат-модніц з часам дадуць аб сабе знаць. Але мала хто думае пра «заўтрашнія» праблемы са здароўем.

Таццяна Курачынская, спецыяліст цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Один комментарий

  • катастрофическое землетрясение

    и шо с того? в рясу одется или в паранжу? а что, действительно… прросторно, удобно, тепло

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *