Среда, 23 октября 2019

Директор ОАО «Пружанский завод радиодеталей» задержан при получении взятки

1 089

Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС затрымалі пры атрыманні хабару дырэктара ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў».
Гэта адбылося ў Мінску. Кіраўнік прадпрыемства атрымаў незаконную ўзнагароду ў памеры 1200 долараў ЗША ад заснавальніка камерцыйнай структуры — за спрыяльнае вырашэнне пытанняў гаспадарчых узаемаадносін паміж дзвюма арганізацыямі.
Следства высветліла, што дырэктар браў хабары ад прадстаўніка гэтай юрасобы на сістэматычнай аснове. Ен арыштаваны, Генеральнай пракуратурай узбуджана крымінальная справа па арт.430 КК (атрыманне хабару). Хабарадавальнік таксама стаў фігурантам крымінальнай справы — па арт.431 КК (дача хабару).
Па матэрыялах БЕЛТА.