Падчас чарговага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь быў адзначаны Л.І.Качына, які прадстаўляе там інтарэсы жыхароў нашай выбарчай акругі.

Дэпутат з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. За заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму і вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі краіны Леанід Іванавіч атрымаў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Марына ВАКУЛЬСКАЯ