Воскресенье, 21 июля 2019

Юные пружанские футболистки заявили о себе на престижных республиканских соревнованиях

381

На працягу красавіка-чэрвеня па двухкругавой сістэме праходзілі матчы футбольнай лігі Рэспублікі Беларусь сярод дзяўчынак не старэй за 13 гадоў (U-13).
Каманда Пружанскага раёна выступала ў сёмым дывізіёне разам з камандамі Мінска, Навагрудка, Клецка, Дзяржынска, Івацэвіч, Баранавіч, Моталя.

У першым крузе нашы футбалісткі з буйным лікам перайгралі ўсе каманды, акрамя Мінска. Мінчанкам саступілі з лікам 0:1, але змагаліся з больш старэйшымі і магутнымі саперніцамі да апошніх мінут матча.
У другім крузе зноў саступілі толькі сталічным футбалісткам з лікам 0:4. У гэтай сустрэчы выдатна сябе праявіла варатар пружанскай каманды Ксенія Мармач, якая заслужыла павагу мясцовых балельшчыкаў.
У выніку каманда Пружанскага раёна пад кіраўніцтвам трэнера Алены Адамчук у сваім дывізіёне заняла другое месца.

Нашы футбалісткі ўзнагароджаны кубкам, медалямі і дыпломам АБФФ. Лепшым іграком была прызнана Валерыя Імховік. А яшчэ, што вельмі важна — дзяўчынкі атрымалі бясцэнны вопыт, выдатныя эмоцыі і прыемныя ўспаміны ад гэтага турніру.
Валерыя Адамчук, г.Пружаны.