Среда, 23 октября 2019

Рэцэпты на Біс: салата «Чафан»

477

Рэцэпт ад настаўніцы пачатковых класаў СШ №5 Соф’і Анатольеўны Кратко

ІНГРЭДЫЕНТЫ:

бульба — 3 шт.,

морква (буйная) — 1 шт.,

капуста пекінская — 200 г,

бурак сталовы (буйны) — 1 шт.,

салямі – 200 г,

маянэз – 200 г.

Прыгатаванне

* Сырыя моркву і бурак нацерці на тарцы саломкай, «па-карэйску». Капусту тонка нашынкаваць.

* Бульбу наразаем саломкай, прамываем, абсушваем сурвэткай і смажым у алеі да залацістай скарыначкі. Ад-кідваем на друшляк, солім і астуджаем. Пры жаданні бульбу «фры» можна замяніць звычайнымі чыпсамі.

* Каўбасу таксама наразаем саломкай.

* На вялікую сервіровачную талерку раскладваем па крузе горкі:   капусту, бурак, моркву, бульбу і каўбасу. У сярэдзіну заліваецца маянэз.

* Салата змешваецца перад самым ужываннем.

Смачна есці!