Среда, 23 октября 2019

Где молодежь зарабатывает летом?

663

На Пружаншчыне дадзены старт трэцяму — працоўнаму — семестру. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які займаецца працаўладкаваннем маладых людзей, ужо раздае пуцёўкі на аб’екты жадаючым зарабіць падчас канікулаў.

Як расказаў першы сакратар райкама БРСМ Аляксандр Бабігорац, сёлета ў раёне студатрадаўскі рух пачаўся з дзясятага чэрвеня. Традыцыйна найбольш пуцёвак маладыя людзі — а гэта навучэнцы каледжаў, прафесійна-тэхнічных устаноў, студэнты ВНУ, а таксама школьнікі — атрымаюць у сельскагаспадарчыя атрады.
На сённяшні дзень ужо працаўладкавана каля 30 чалавек. Яны шчыруюць у ААТ «Жураўлінае», «Ружаны-Агра» і «Ліноўскае». Пазней жадаючых папрацаваць плануецца задзейнічаць на работах у ААТ «Эксперыментальная база «Белавусаўшчына», на ААТ «Пружанскі льнозавод», а будучых педагогаў — у аздараўленчым лагеры «Дубок».
Магчымасць падзарабіць дасць і Пружанскае КУВП «Камунальнік»: тут за кошт студатрада мяркуецца часова павялічыць штат службы «зялёнай гаспадаркі», сілы якой будуць засяроджаны як на рабоце ў горадзе, так і ў Ружанах.
Кіраўніцтва ААТ «Ружаны-Агра» не першы раз падтрымлівае студатрадаўскі рух. Вось і сёлета тут з 10 па 21 чэрвеня прыняты на работу дзевяць чалавек, якія аб’яднаны ў студатрад. «Пяцёра з іх — вучні Варанілавіцкай школы, чацвёра — маладыя людзі, якія праходзяць вытворчую практыку: будучыя электрагазазваршчыкі, повар і аграном», — расказваюць у гаспадарцы.
Старэйшыя, натуральна, набываюць вопыт па атрымліваемых імі спецыяльнасцях, а школьнікі заняты на праполцы збожжавых. Згодна з заканадаўствам, падлеткі маюць скарочаны працоўны дзень. Разам з імі шчыруе ў полі і будучы аграном Вольга Басалай, студэнтка другога курса Баранавіцкай ВНУ (на здымку). Адказная, працавітая, пунктуальная… Таксама, уласна кажучы, як і астатнія члены студатрадаў.
Увогуле жадаючых працаўладкавацца было больш, чым вакансій. Яно і зразумела, членства ў студатрадзе — гэта цудоўная магчымасць для маладых людзей і зарабіць грошай, і набрацца працоўнага вопыту.

Тэлефон для справак 9-37-14

Марына Вакульская, фота Сяргея Талашкевіча