Среда, 13 ноября 2019

Рэцэпты на Біс: SUPERрагалікі

451

Рэцэпт ад старшакласніцы СШ №1 Насці КАМІНСКАЙ

ІНГРЭДЫЕНТЫ
Для цеста:
яйка – 4 шт.,
маргарын – 200 г,
малако – 3 шклянкі,
цукар – 1 шклянка,
дрожджы – 100 г,
соль – 0,5 ч.л.,
мука – 1,5 кг.
Для начынкі:
сыр – 200 г,
цукеркі-карамель – 300 г.

Прыгатаванне

  1. Развесці дрожджы ў цёплым малацэ, дадаць цукар і даць пастаяць мінут 15-20.
  2. Дадаць астатнія інгрэдыенты і замясіць цеста.
  3. Раздзяліць цеста на 4 часткі, кожную раскатаць у круг.
  4. Разрэзаць круг на 8 сегментаў, на кожны з іх пакласці карамельку, пасыпаць цёртым сырам і згарнуць рагалікі.
  5. Выкласці рагалікі на бляху і даць выстаяцца 30 мінут (за гэты час яны паднімуцца).
  6. Выпякаць 25 мінут пры тэмпературы 180 градусаў.
    Смачна есці!