Вторник, 12 ноября 2019

Увага, таленты! «Пружанскі палацык» працягвае прыём работ на II конкурс дзіцячага малюнка «Шчасце ў маіх вачах»

419

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” прымае работы для ўдзелу ў II раённым конкурсе дзіцячага малюнка “Шчасце ў маіх вачах”.
Як і летась, да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці 6-17 гадоў, якія ў трох узроставых катэгорыях будуць змагацца за перамогу.

Ад аўтараў прымаюцца работы, выкананыя ў тэхніках “жывапіс” і “графіка” на вольную тэму ў агульнай намінацыі “Мая радзіма” (на малюнку могуць быць адлюстраваны, напрыклад, родная вуліца, вёска, лес, рака, возера, кветкі, любімыя мясціны, сябры, гадаванцы, сям’я, школа і г.д.).

Для твораў няма абмежаванняў па жанрах і мастацкіх напрамках. Адзін удзельнік можа падаць не больш за 3 работы.

Прыём работ праводзіцца па 8 верасня 2019 года.

Нагадаем, што ў мінулым годзе ўладальніца Гран-пры Аліна Францэвіч , дзякуючы падтрымцы ініцыятара конкурсу, нашага земляка, маскоўскага бізнесмена Дзмітрыя Шульмана, была ўзнагароджана паездкай у Маскву.
Падрабязней аб умовах конкурсу можна даведацца на сайце музея: http://museum.pruzhany.by/?p=2315#more-2315