Понедельник, 9 декабря 2019

Внимание: Новый конкурс от МЧС! И правила безопасности от «щенячего патруля»

411

У разгары канікулы — і ты радуешся кожнаму пагодліваму дню, актыўна адпачываеш. А хто клапоціцца падчас гульняў і забаў аб тваёй бяспецы? Мама з татам, выхавальнікі лагераў адпачынку, пажарныя, медыкі, работнікі аварыйных службаў і… роставая лялька «Шчанюк-выратавальнік»! Вось ужо некалькі месяцаў гэты мультыплікацыйны герой «працуе» побач з пажарнымі, прымае ўдзел ва ўсіх прафілактычных акцыях МНС. Але, на жаль, не мае імені.

Таму супрацоўнікі МНС абвясцілі конкурс на лепшую мянушку для свайго вялікага вушастага памочніка. Прапануйце, калі ласка, свае варыянты ў каментарыях пад гэтым постам на нашых старонках у Фэйбуку https://www.facebook.com/budni.by/, Укантакце https://vk.com/publicbudniby і Аднакласніках https://ok.ru/budni .

Пераможцаў чакаюць цікавыя прызы ад МНС!

**************

Клапатлівы «Шчанюк-выратавальнік» падрыхтаваў для сваіх сяброў «Формулы бяспекі». Яны падкажуць вам, як правільна дзейнічаць у складаных сітуацыях, з якіх даводзіцца шукаць выйсце самому.

Тэлефоны экстранных службаў

101 або 112 — служба выратавання
102 — міліцыя
103 — «хуткая медыцынская дапамога»
104 — аварыйная газавая служба

Калі вельмі спякотна

  • Не выходзь на вуліцу без неабходнасці з 11 да 17 гадзін дня.
  • Старайся трымацца ў цяньку.
  • Пі несалодкую, негазаваную ваду — не менш за 1,5 літра ў дзень.

Калі ты на вадаёме

Нельга

  • Скакаць у ваду з абрываў, дамбаў, мастоў, лодак, катамаранаў.
  • Ныраць у незнаёмых месцах.
  • Плаваць на надзіманых матрацах, аўтакамерах і самаробных плытах.
  • Заплываць за буйкі і спрабаваць пераплысці вадаём.
  • Ладзіць на вадзе небяспечныя гульні.
  • Падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе.
  • Падплываць да лодак, катэраў, якія рухаюцца.
  • Пераходзіць з лодкі на лодку падчас руху, чапляцца за лодку і сядзець на бартах.

Галоўнае

  • Купацца толькі ў спецыяльна вызначаных і абсталяваных месцах.
  • Плаваць уздоўж берага або ў накірунку да яго.

Што рабіць, калі пачаў тануць?

  1. Перавярнуцца на жывот або на спіну.
  2. Раскінуць як мага шырэй ногі і рукі.
  3. Не выдыхаць да канца — у лёгкіх павінна заставацца паветра.
  4. Заграбаць ваду пад сябе рукамі і плыць да берага.

Што рабіць, Калі трапіў у вір?

  1. Зрабіць глыбокі ўдых, пагрузіцца пад ваду з галавой.
  2. Зрабіць рывок у бок і ўсплываць на паверхню.

Што рабіць, калі трапіў у моцнае цячэнне ракі?
Не плыві супраць цячэння. Рухайся па ім, але крыху наўскасяк — да берага.

Калі ты ў лесе

Што рабіць, калі раптам заблукаў?

  • Спыніся і супакойся.
  • Прыслухайся да брэху сабак, шуму цягніка, машын — ідзі на гук.
  • Шукай лініі электраперадач, прасекі, сцяжынкі — ідзі ўздоўж іх.
  • Лепш за ўсё, зразумела, мець з сабой мабільнік з уключанай геалакацыяй. Тады застанецца толькі патэлефанаваць па нумарах 101 або 112.

Моцны вецер, ураган, навальніца…

Калі ў гэты час ты на вуліцы
Пры навальніцы нельга

  • Купацца ў любым вадаёме, лавіць рыбу.
  • Бегаць, ездзіць на веласіпедзе, мапедзе, матацыкле, роліках.
  • Дакранацца да металічных канструкцый, набліжацца да лініі электраперадач.
  • Хавацца пад высокімі дрэвамі (асабліва адзінокімі).
  • Карыстацца мабільным тэлефонам.

Трэба

  • Зайсці ў любы будынак.
  • Пры адсутнасці будынкаў не хавайся на ўзвышшах, спусціся ў нізіну, сядай, рукамі абхапіўшы калені. Пры моцным ветры хавайся ў яме, кювеце, канаве, закрый галаву рукамі.
  • Пры моцным ветры пазбягай мастоў, эстакад, ліній электраперадач, абыходзь дрэвы, рэкламныя шчыты і шыльды.

Калі ў гэты час ты дома

  • Зачыні вокны і дзверы, каб не было скразнякоў.
  • Адключы ўсе электрапрыборы, выцягні штэкер антэны з тэлевізара.
  • Спыні тэлефонныя размовы.
  • Адыдзі ад акна, каміна, печкі, металічных прадметаў.
  • Не трымайся за трубы і батарэі.
  • Не мый посуд, не прымай ванну або душ.

Атакуюць пчолы, чмялі, восы, шэршні…

Нельга

  • Падыходзіць да пчалінага рою, а калі ўжо падышоў і напалохаўся — уцякаць ад насякомых і гучна крычаць. Адыходзь ціха і асцярожна.
  • Хадзіць басанож па лузе.
  • Спрабаваць лавіць насякомых, махаць на іх рукамі.
  • Калі ўсё ж атрымаў укус, не расчэсвай яго месца.

Пры ўкусе неабходна

  • Выцягнуць джала, калі яно засталося ў ранцы.
  • Прыкласці холад.
  • Змазаць месца ўкусу растворам пітной соды або нашатырным спіртам.
  • Пры першых прыкметах алергічнай рэакцыі (рэзкая слабасць, задышка, пацямненне ў вачах, сінюшнасць або рэзкае пачырваненне скуры, халодны пот, сутаргі) неадкладна выклікаць «хуткую дапамогу» па тэлефоне 103.

Калі сустрэў злога сабаку

Нельга

  • Бегчы, наогул паварочвацца да яго спінай або бокам, размахваць рукамі, сумкай, крычаць.
  • Глядзець сабаку ў вочы.
  • Падыходзіць блізка, калі сабака есць ці калі побач маленькія шчанюкі.

Трэба

  • Спыніцца, гучна сказаць: “Фу! Ляжаць!”.
  • Павольна адыходзіць назад, паспрабаваць схавацца ў любым будынку.
  • Калі сабака ўсё ж напаў, згрупавацца (згарнуцца ў клубок) і закрыць твар і шыю рукамі.

Калі разбіўся ртутны градуснік?

Нельга

  • Дакранацца да ртуці рукамі.
  • Збіраць ртуць пыласосам або венікам.
  • Выкідаць шарыкі ртуці ў смеццевае вядро або ў каналізацыю.

Трэба

  • Выйсці з памяшкання і вывесці іншых людзей.
  • Патэлефанаваць па нумарах 101 або 112.

Бывайце здаровы!