Среда, 23 октября 2019

На водоеме в Рудниках утонул житель Столинского района

669

Вечарам 15 чэрвеня ў райаддзел міліцыі паступіла паведамленне, што ў Рудніках знік жыхар Столінскага раёна, які прыехаў на Пружаншчыну ў камандзіроўку.

У апошні раз 36-гадовага мужчыну бачылі на беразе мясцовага вадаёма, дзе ён у кампаніі распіваў спіртныя напоі. На наступны дзень цела загінулага было знойдзена за некалькі метраў ад берага. Пакуль абставіны здарэння высвятляюцца, вядома, што прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена.
Мінулы тыдзень мог бы істотна папоўніць сумную статыстыку бягучага купальнага сезона. Толькі дзякуючы рашучым дзеянням дзяжурных матросаў, удалося папярэдзіць магчымыя трагедыі. Адзін з выратавальнікаў выцягнуў з вады двух дзяцей, якія наглыталіся вады. А другі завярнуў ад берага кампанію з чатырох дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў, якія вырашылі пакупацца без суправаджэння дарослых. Пры дапамозе міліцыі ўдалося высветліць адрас малых, маці якіх увогуле не ведала, як бавяць час яе дзеці.
Раённае таварыства выратавання на водах у чарговы раз нагадвае, што «п’яная смеласць» дарослых і адсутнасць нагляду за малымі — асноўныя прычыны трагічных здарэнняў на вадаёмах.
Юрый Амельянчук,
старшыня раённага таварыства выратавання на водах